Землярыйкавыя

(Пасля перасылкі з Землярыйкі)

Землярыйкі, землярыйкавыя (Soricidae) — сямейства млекакормячых з атрада Soricomorpha. Раней землярыек адносілі да атрада насякомаедных, цяпер састарэлага.

Землярыйкавыя

Буразубка звычайная (Sorex araneus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Soricidae G. Fischer, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179927
NCBI  9376
EOL  6874258
FW  40443

Апісанне

правіць

Даўжыня цеяа 3,5—18 см, хваста 1—12 см, маса 1,2—150 г (самыя дробныя млекакормячыя). Вонкава нагадваюць мышэй, адрозніваюцца рухомым, выцягнутым у хабаток носам. Хвост доўгі з валасамі. Валасяное покрыва аксаміцістае, роўнае.

Распаўсюджанне

правіць

Выдзяляецца 21 род, каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы і на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі. Большасць відаў вядзе наземны, падземны, некаторыя паўводны спосаб жыцця. Жывуць ад тундры да пустынь. На Беларусі 7 відаў з родаў белазубак, буразубак, кутор.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Размнажаюцца 1—3 разы на год. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі — шкоднікамі сельскай і лясной гаспадаркі.

Носьбіты інфекцый.

Зноскі

Літаратура

правіць