Зуб-Буда

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Зуб-Бу́да[2] (трансліт.: Zub-Buda, руск.: Зуб-Буда) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Вёска
Зуб-Буда
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
5
Насельніцтва
7[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247316
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240828041
Зуб-Буда на карце Беларусі ±
Зуб-Буда (Беларусь)
Зуб-Буда
Зуб-Буда (Гомельская вобласць)
Зуб-Буда

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 24 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 167 км ад Гомеля, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія правіць

На рацэ Нератоўка (прыток ракі Пціч).

Экалогія і прырода правіць

На захадзе вёска мяжуе з лесам.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу далучаецца завулак. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі належала Радзівілам і ўваходзіла ў Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Па даных на 1897 год у засценку Зубарэвіцкая Буда (ён жа Дашкевічы) знаходзіліся 2 ветракі. У 1917 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 5 двароў, 7 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 13 двароў, 102 жыхары (паводле перапісу).
  • 1917 год — 20 двароў, 119 жыхароў.
  • 1940 год — 40 двароў, 96 жыхароў.
  • 1959 год — 109 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 15 двароў, 21 жыхар.
  • 2004 год — 14 двароў, 14 жыхароў.

Зноскі

  1. Даныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Зубарэвіцкая Бу́да, Зу́барава Бу́да

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць