Нератоўка

рака ў Беларусі

Нерато́ўка[1] — рака ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Нератоўка
Характарыстыка
Даўжыня 33,5 км
Басейн 183 км²
Расход вады 0,8 м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,8 км на захад ад аграгарадка Рассвет
 • Каардынаты 52°47′08,10″ пн. ш. 29°08′41,27″ у. д.HGЯO
Вусце Пціч
 • Месцазнаходжанне за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор
 • Каардынаты 52°35′56,18″ пн. ш. 28°45′46,88″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Акцябрскі раён
physical
Нератоўка
Нератоўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 33,5 км[2]. Плошча вадазбору 183 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 1,8 км на захад ад аграгарадка Рассвет, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Даліна невыразная, шырынёй 1,5—3 км. Вышыня схілаў даліны 3—6[1] м. У нізоўі пойма двухбаковая, шырынёй 1—2 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 10—12 м, у ніжнім 6—7 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—1,2 м[1].

На рацэ гарадскі пасёлак Акцябрскі.

Зноскі

Літаратура правіць