Рассвет (Акцябрскі раён)
Рассве́т[2] (трансліт.: Rassviet, руск.: Рассвет; да 1962 года Кача́й-Бало́та) — аграгарадок у Беларусі, у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Пратасаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Рассвет
| ||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗнаходзіцца за 32 км (за 29 км[3]) на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 175 км (180 км[3]) ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін (за 15 км ад прыпыначнага пункта Чорныя Брады[3]).
Гідраграфія
правіцьНа рацэ Рудзянка (прыток Нератоўкі), на поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.
Інфармацыя
правіцьПланіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой з поўдня і поўначы далучаюцца 3 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма, мехпарк, зерняток. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, культурна-спартыўны цэнтр, бібліятэка, аддзяленне сувязі, лясніцтва, лазня, комплексны прыёмны пункт, 3 крамы[4].
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Большасць вясковых земляў належала памешчыцы В. Аненкавай. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады.
На 1925 год у Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1922 годзе адкрыта школа і створана камуна, на аснове якой у 1929 годзе арганізаваны калгас «Малады ленінец», працаваў паравы млын з лесапільняй. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 5 двароў і забілі 27 жыхароў. 31 жыхар загінуў на фронце.
З 20 чэрвеня 1985 года цэнтр Пратасаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2011 год — 172 гаспадаркі, 389 жыхароў.
Дынаміка
правіцьВядомыя асобы
правіць- Андрэй Міхайлавіч Пінчук (1913—1944) — Герой Савецкага Саюза[6]. Яго імя носіць адна з вуліц вёскі.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б в г БелЭн 2001.
- ↑ Аграгарадок Рассвет Архівавана 28 кастрычніка 2011.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
- ↑ Пінчук Андрэй Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 376. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
- Рассвет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Kaczaj-bołoto // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 652.
- Kaczaj-Błoto // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 37.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рассвет (Акцябрскі раён)