Зуб-Буда
Зуб-Бу́да[2] (трансліт.: Zub-Buda, руск.: Зуб-Буда) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Вёска
Зуб-Буда
|
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗа 24 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 167 км ад Гомеля, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
правіцьНа рацэ Нератоўка (прыток ракі Пціч).
Экалогія і прырода
правіцьНа захадзе вёска мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.
Інфармацыя
правіцьПланіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу далучаецца завулак. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі належала Радзівілам і ўваходзіла ў Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Па даных на 1897 год у засценку Зубарэвіцкая Буда (ён жа Дашкевічы) знаходзіліся 2 ветракі. У 1917 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2011 год — 5 двароў, 7 жыхароў.
Дынаміка
правіць- 1897 год — 13 двароў, 102 жыхары (паводле перапісу).
- 1917 год — 20 двароў, 119 жыхароў.
- 1940 год — 40 двароў, 96 жыхароў.
- 1959 год — 109 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 15 двароў, 21 жыхар.
- 2004 год — 14 двароў, 14 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Даныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Зубарэвіцкая Бу́да, Зу́барава Бу́да
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх