Зязюлін лён
Зязю́лін лён, Лугавы́ лён, Палітрыхум (Polytrichum) — род брыевых імхоў сямейства палітрыхавых. Каля 100 відаў.
Зязюлін лён | |||||||||||||||||
Зязюлін лён звычайны (Polytrichum commune) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Polytrichum | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДвухдомныя, радзей аднадомныя, шматгадовыя часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі зялёнага, цёмна-, шыза-, жоўта-зялёнага, бураватага колеру. Сцябло вышынёй да 50 см, прамастойнае. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай. Каробачка са спорамі прызматычная да кубічнай на ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.
Арэал і экалогія
правіцьПашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 відаў:
- Polytrichum commune — Зязюлін лён звычайны
- Polytrichum formosum — Зязюлін лён прыгожы
- Polytrichum juniperinum — Зязюлін лён ядлоўцавы, ці Зязюлін лён прыальпійскі, ці Зязюлін лён сціснуты
- Polytrichum longisetum
- Polytrichum pallidisetum
- Polytrichum piliferum — Зязюлін лён валасканосны
- Polytrichum strictum
- Polytrichum swartzii
Значэнне
правіцьТорфаўтваральнік.
Літаратура
правіць- Зязюлін лён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- Политрихум — род Polytrichum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Polytrichum (англ.) // The Plant List
- Polytrichum // ИАС «ООПТ России» (руск.)