Зігфрыд Ленц
Зігфрыд Ленц (ням.: Siegfried Lenz; 17 сакавіка 1926, Элк, Усходняя Прусія — 7 кастрычніка 2014, Гамбург) — нямецкі пісьменнік, навеліст, драматург.
Зігфрыд Ленц | |
---|---|
ням.: Siegfried Lenz | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 2014[2][5][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, дзіцячы пісьменнік, драматург |
Гады творчасці | 1956 — цяп. час |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
|
siegfried-lenz.de(ням.) | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Зігфрыд Ленц нарадзіўся 17 сакавіка 1926 года ў мястэчку Элк ва Усходняй Прусіі ў сям'і мытнага чыноўніка.
ТворчасцьПравіць
Дэбютаваў раманам «Ястрабы ў небе» (1951). Вядомасць прынёс раман «Урок нямецкай» (1968) пра антыфашысцкае Супраціўленне ў II сусветную вайну. У раманах «Хлеба і відовішчаў» (1959), «Жывы прыклад» (1973), «Краязнаўчы музей» (1978), «Страта» (1981), «На пляцы» (1985) выяўлены ўзаемадачыненні асобы і гісторыі, маральныя паводзіны чалавека ў трагічных абставінах II сусветнай вайны, пошукі ідэальнага героя. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Такой пяшчотнай была Зулейкен» (1955), «Парушальнік спакою» (1965), «Эйнштэйн перасякае Эльбу каля Гамбурга», «Пах мірабелі» (абодва 1975), філасофскай драмы-прытчы «Час бязвінных» (1961), радыёп'ес. Яго творам уласцівы сюжэтная разгалінаванасць, дакладнасць дэталі, ускладненасць сімволікі, уплыў філасофіі экзістэнцыялізму.
БібліяграфіяПравіць
Некаторыя творы:
- Ястрабы ў небе (1951)
- Хлеба і відовішчаў (1959)
- Урок нямецкай (1968)
- Жывы прыклад (1973)
- Краязнаўчы музей (1978)
- Хвіліна маўчання (ням. Schweigeminute; 2008)
Кнігі Ленца перакладзены на 30 моў свету і іх агульны тыраж складае каля 25 мільёнаў.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Siegfried Lenz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Siegfried Lenz // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
ЛітаратураПравіць
- Лявонава Е. Ленц // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.