Зімовы шторм у Паўночнай Амерыцы (снежань 2022)
Зімовы шторм у Паўночнай Амерыцы (неафіцыйная назва[заўв 1] зімовы шторм «Эліят»[2][3]) — шторм, які пачаў фарміравацца 21 снежня 2022 года, узмацняючыся над паўночнымі Вялікімі Раўнінамі і закранаючы таксама Скалістыя горы і Сярэдні Захад[4]. Прыроднае бедства ахапіла тэрыторыю ў 3200 км — ад Тэхаса да Квебека[5]. Пад удар стыхіі трапіла вялікая частка Канады і ЗША[6].
Умовы надвор’я
правіцьХалодныя паветраныя масы спусціліся з паўночных раўнін, з-за чаго тэмпература паветра рэзка ўпала. Папярэджанні аб умовах надвор’я закранулі каля 200 мільёнаў чалавек[7]. Амерыканскія метэаролагі папярэдзілі суайчыннікаў, што ў некаторых раёнах знаходжанне на адкрытым паветры можа прывесці да абмаражэння «за лічаныя секунды»[8].
У прыбярэжных раёнах на паўночным усходзе штатаў (гістарычныя вобласці Новая Англія і Новыя Нідэрланды) назіралася падтапленне берагавой лініі. Вельмі складанай заставалася сітуацыя ў горадзе Бафала, дзе выпала да 89 сантыметраў ападкаў. Бачнасць з-за снегападу была практычна нулявая. Метэаролагі заклікалі мясцовых жыхароў па магчымасці не выходзіць на вуліцу і адмовіцца ад паездак на аўтамабілі[5].
У Паўднёвым Антарыа (Канада) 23 і 24 снежня бушавалі завеі. Многія аўтамабілі затрымаліся на дарогах, бо іх перасталі расчышчаць снегаачышчальнікі[9].
Урадавыя мерапрыемствы
правіць21 снежня рэжым надзвычайнага становішча абвясціў штат Джорджыя[10], а на наступны дзень таксама Каларада, Канектыкут, Канзас, Кентукі, Мэрыленд, Місуры, Паўночная Караліна, Нью-Ёрк, Аклахома, Заходняя Віргінія, Вісконсін[11] і Паўднёвая Дакота. У апошнім да барацьбы са стыхіяй прыцягнута Нацыянальная гвардыя[12]. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн звярнуўся да насельніцтва з заклікам паставіцца да гэтага шторму сур’ёзна[13].
Міністэрства навакольнага асяроддзя Канады выпусціла папярэджанне аб снежнай буры для значнай часткі паўднёва-заходняга і сярэдне-заходняга Антарыа, а таксама поўдня рэгіёну Ніагара , раёнаў на ўсход ад заліва Джорджыян і ўсходняй частцы возера Антарыа, уключаючы Кінгстан. Папярэджанні аб зімовым шторме былі выпушчаны для астатняй часткі Паўднёвага Антарыа[14]. У тым жа рэгіёне большасць школьных саветаў, у тым ліку на ўсходзе Атавы, зачынілі школы на 23 снежня[15][16].
Ахвяры і шкода
правіцьДа Каталіцкага Раства толькі ў ЗША загінулі 33 чалавекі ў 16 штатах. Многія з іх памерлі ў выніку няшчасных выпадкаў, звязаных са штормам. У ліку такіх здарэнняў аўтамабільныя аварыі і атручэнні выхлапамі машын і абагравальнікаў, якія выкарыстоўваліся ў памяшканні, каб сагрэцца. Так, адзін з раёнаў Тэхаса паведаміў аб больш чым 300 завіксаваных атручванняў выхлапамі. У Паўночнай Караліне снежная бура выклікала тарнада, ад якога загінулі тры чалавекі, а яшчэ 10 атрымалі траўмы[17]. У канадскай правінцыі Брытанская Калумбія ў выніку перакульвання аўтобуса праз абледзяненне дарогі чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 52 былі шпіталізаваны[18].
У некаторых частках ЗША назіраліся перабоі з электрычнасцю, паколькі ў выніку з’яў надвор’я абрынуты лініі электраперадач. Паводле звестак сайта PowerOutage.com, да ночы з 23 на 24 снежня перабоі ў падачы электраэнергіі закранулі больш за мільён гаспадарак і прадпрыемстваў[19]. У штаце Тэхас без яе засталіся каля 2 млн жыхароў[17].
Кампанія Tyson Foods прыпыніла вытворчасць на некаторых сваіх заводах з-за шторму[20]. У многіх службаў дастаўкі, уключаючы Amazon, FedEx , UPS і USPS , былі сур’ёзныя затрымкі ў вузлавых пунктах[21][22].
Па даных сайта FlightAware.com, у ЗША і ў Канадзе адменены тысячы рэйсаў. У прыватнасці, у ЗША толькі 23 снежня адмянілі 5 700 рэйсаў унутры краіны. У Канадзе нацыянальны авіяперавозчык WestJet у той жа дзень адмяніў усе авіярэйсы ў Таронта (аэрапорт) — самай буйной і загружанай паветранай гавані краіны. На 24 снежня ў аэрапорце Таронта адмянілі больш за 30 % рэйсаў[8].
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Амерыканскім тэлеканалам The Weather Channel[1].
Крыніцы
правіць- ↑ "В США ожидают самое холодное Рождество за последние 40 лет". BBC News Русская служба. 2022-12-22. Праверана 2022-12-24.
Метеоканал Weather Channel даже присвоил шторму собственное имя — „Эллиот"
- ↑ Ty Roush. Winter Storm Elliott: 4,300 Flights Canceled And These States Have Major Power Outages (англ.). Forbes. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Winter Storm Elliott Brings Holiday Travel Chaos | Weather.com (англ.). The Weather Channel (20 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Bomb Cyclone To Pack Snow, High Winds, Blizzard | Weather.com (англ.) . The Weather Channel. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ а б "В США и Канаде невиданные морозы. Из-за снегопада под Рождество миллионы остались без света, отменены сотни рейсов". BBC News Русская служба. Праверана 2022-12-24.
- ↑ NWSBUFFALO [@NWSBUFFALO]. A once-in-a-generation storm will produce high winds east of Lake Ontario Thursday night into Friday morning, then over a larger coverage of our region Friday into Saturday. . Твітэр (21 снежня 2022).
- ↑ Зимний шторм грозит сорвать праздничные планы миллионов американцев (руск.). ГОЛОС АМЕРИКИ. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ а б В США отменили тысячи рейсов в преддверии Рождества из-за непогоды (руск.). Interfax.ru. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Fort Erie, Ont., digs out after crippling 2-day blizzard (англ.). CBC News (25 снежня 2022). Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ Natalie Neysa Alund, Thao Nguyen and Saleen Martin. Winter storm updates: Dozens of vehicles involved in fatal Ohio crash; New York hit with 'everything'; freezing cold in most of USA (англ.) . USA TODAY. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Rachel Scully. Here are the states where governors are taking emergency measures ahead of massive winter storm (англ.) . The Hill (23 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Gov. Kristi Noem declares 'winter storm emergency' for South Dakota; activates National Guard (англ.) . Argus Leader. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Remarks by President Biden in Briefing on Severe Winter Weather (англ.) . The White House (22 снежня 2022). — «And — but in the meantime, please take this storm extremely seriously» Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Winter storm power outages may not be fixed until Christmas Day: ‘A difficult go’ - National | Globalnews.ca (англ.) . Global News. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Some school closures already announced in Ontario for Friday ahead of winter storm | Globalnews.ca (англ.) . Global News. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Blizzard closes roads across Midwestern Ontario (англ.). London (23 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ а б "Снежная буря на юге США: больше 20 погибших, миллионы без электричества". BBC News Русская служба. Праверана 2022-12-24.
- ↑ Akshay Kulkarni. 4 dead after Christmas Eve bus rollover on B.C. Highway 97C that left dozens injured (англ.). CBC News. Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ В США продолжаются метели и ледяные дожди, тысячи рейсов отменены в преддверии Рождества . Interfax-Tourism. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Kelley, Lora (2022-12-22). "Tyson Foods suspends operations at some meatpacking plants". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2022-12-24.
- ↑ Christmas alert: Amazon closes some sites, stop deliveries due to winter storm Elliott (англ.) . Akron Beacon Journal. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ USPS, Amazon and FedEx close facilities across the country due to winter storm conditions (англ.). ABC7 New York (23 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2022.