Зінаіда Сяргееўна Гараінава
Зінаіда Сяргееўна Гараі́нава[1] (руск.: Зинаида Сергеевна Горяинова; 15 кастрычніка 1914 — 14 лютага 1969) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1966), прафесар (1967).
Зінаіда Сяргееўна Гараінава | |
---|---|
руск.: Зинаида Сергеевна Горяинова | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 1969 (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сяле Двурэчкі Ліпецкага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Гразінскім раёне Ліпецкай вобласці Расіі). У 1938 годзе Новачаркаскі зоаветэрынарны інстытут. У 1945 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З верасня 1956 г. дацэнт кафедры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, у 1961—1964 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай унутраных незаразных хвароб. У 1966 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Руминография в функциональной диагностике заболеваний преджелудков крупного рогатого скота». З 1967 г. — прафесар кафедры.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗ. С. Гараінавай належаць навуковыя працы па страўнікава-кішачных захворваннях буйной рагатай жывёлы. З’яўляецца аўтарам 27 навуковых прац і аднаго вынаходніцтва — румінограф Гараінавай[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- ↑ Кафедра внутренних незаразных болезней животных (руск.) // Сайт ВДАВМ
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 49.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 562.