Зінаіда Якаўлеўна Андрыеўская

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Зінаіда Якаўлеўна Андрыеўская (руск.: Зинаида Яковлевна Андриевская, нар. 4 лютага 1934, в. Бурнейкі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне методыкі выкладання геаграфіі, краязнаўства і школазнаўства, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Зінаіда Якаўлеўна Андрыеўская
Дата нараджэння 4 лютага 1934(1934-02-04) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера Методыка выкладання геаграфіі
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Зінаіда Якаўлеўна Андрыеўская нарадзілася 4 лютага 1934 гады ў вёсцы Бурнейкі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Валожынскую сярэднюю школу. З самага дзяцінства марыла стаць настаўнікам.

У 1956 годзе скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Да 1971 г. працавала настаўнікам геаграфіі, спачатку ў СШ № 2 г. Валожына, затым у СШ № 74 г. Мінска, а з 1964 па 1971 гады — у СШ № 15 г. Дрэздэна.

З 1972 года працуе на геаграфічным факультэце БДУ — кафедра фізічнай геаграфіі мацярыкоў і акіянаў і методыкі выкладання геаграфіі.

У 1981 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне адказных адносін да прыроды і прыродаахоўнай дзейнасці ў вучняў 4-8 класаў (на прыкладзе школ Беларускай ССР)», навуковы кіраўнік — прафесар, доктар геаграфічных навук В. А. Жучкевіч і прафесар, кандыдат педагагічных навук Т. М. Курыленка.

У 1984 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта кафедры фізічнай геаграфіі мацярыкоў і акіянаў геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Займалася распрацоўкай і напісаннем навучальных праграм і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па геаграфіі для агульнаадукацыйных школ рознага профілю. На працягу амаль 30 гадоў чытала курс лекцый па методыцы выкладання геаграфіі, краязнаўстве і асновам школазнаўства. За гэты час апублікавана больш за 100 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў прысвечаных праблемам аховы прыроды, экалагічнай адукацыі і выхавання школьнікаў на ўроках і ў пазакласнай рабоце па геаграфіі.

З 2000 года — дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін геаграфічнага факультэта БДУ, дзе распрацоўвае і чытае курс лекцый «Эканамічная і палітычная геаграфія замежных краін».

Знаходзіцца ў цесным кантакце з настаўнікамі геаграфіі, выступае з лекцыямі ў Рэспубліканскім і Гарадскім інстытутах удасканалення настаўнікаў. Больш за 10 гадоў узначальвала секцыю па працы з юнацтвам Рэспубліканскага таварыства аховы прыроды. На працягу 12 гадоў кіравала школай «Юный географ» пры БДУ. Выступала ў якасці афіцыйнага апанента трох кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасці тэорыя і гісторыя педагогікі. На дадзены момант прымае актыўны ўдзел у працы навукова-практычных канферэнцый школьнікаў у якасці старшыні журы.

Награды і прэміі

правіць

Бібліяграфія

правіць