Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка

(Пасля перасылкі з З. Леўчанка)

Зінаіда Мікалаеўна Ле́ўчанка (3 сакавіка 1925, г. Новачаркаск — 16 мая 1980) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1971).

Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка
Дата нараджэння 3 сакавіка 1925(1925-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1980(1980-05-16) (55 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася 3 сакавіка 1925 г. у г. Новачаркаску Растоўскай вобласці (РСФСР) у сям’і служачага. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня 1942 г. працавала ў прыфрантавых авіярамонтных майстэрнях[1].

Скончыла ў 1949 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Валгаградзе, з 1951 па 1980 г. — архітэктарам у Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, галоўным спецыялістам-архітэктарам тэхаддзела ў Брэстграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года.

Творчасць правіць

Галоўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Асноўныя работы ў Брэсце: жылы дом на плошчы імя Леніна (1959), кафэ па вул. Савецкай (1960), дом будаўнічых арганізацый (1966), гасцініца «Беларусь» (1971)[2], комплекс Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, эксперыментальная сярэдняя школа па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўтарстве), праект размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва (19591965), праект дэталёвай планіроўкі Паўднёвага жылога раёна (1962).

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалямі: «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй», «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»[3].

Зноскі

  1. Левченко Зинаида Николаевна (1925, Расія – 1980)
  2. Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
  3. Левченко Зинаида Николаевна (1925, Расія — 1980)

Літаратура правіць