Акцябрск (Клічаўскі раён)

Клічаўскі раён
(Пасля перасылкі з Кабылянка (Клічаўскі раён))

Акця́брск[1] (трансліт.: Akciabrsk, руск.: Октябрьск) (да 30 ліпеня 1964 года Кабыля́нка[2]) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каўбчанскага сельсавета.

Вёска
Акцябрск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
да 1964Кабылянка
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2236
Паштовыя індэксы
213915
Аўтамабільны код
6
Акцябрск на карце Беларусі ±
Акцябрск (Клічаўскі раён) (Беларусь)
Акцябрск (Клічаўскі раён)
Акцябрск (Клічаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Акцябрск (Клічаўскі раён)

За 18 км на паўночны захад ад Клічава, 110 км ад Магілёва, 11 км ад чыгуначнай станцыі Нясята на лініі Магілёў-Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На ўсходзе цячэ рака Нясета (прыток ракі Ольса), на поўнач праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р.Нясета. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Чаравач, Дзмітраўка 2 і далей па шашы Клічаў-Беразіно. 59 гаспадарак, 140 жыхароў (2007).

Гісторыя

правіць

Заснавана ў пачатку XIX стагоддзя купцом Кабыліным. У 1814 годзе пабудавана драўляная царква. У 1885 годзе сяло (21 двор, 222 жыхары) у Бацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Магілёўскай губерні. Меўся вінакурны завод. У 1894 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, да якой у 1901 годзе пабудавана памяшканне. У 1897 годзе 77 двароў, 408 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, крама, 2 разы ў год праводзіліся таржкі. Побач былі аднайменны выселак (7 двароў, 50 жыхароў, заезны дом) і маёнтак (46 жыхароў, вінакурны завод). У 1908 годзе ў сяле 63 двары, 499 жыхароў, у маёнтку 38 жыхароў. У 1917 годзе ў сяле 60 двароў, 344 жыхары, у маёнтку 74 жыхары. У пачатку 1920-х гадоў на базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1923 годзе быў 41 вучань. У 1925 годзе адкрыта хата-чытальня. У 1926 годзе 96 двароў, 697 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Іскра». У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 года акупіравана нацыстамі. Вёска і яе наваколле былі месцам базіравання партызанскіх атрадаў. Вызвалена 30 чэрвеня 1944 года войскамі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. У 1964 годзе вёска Кабылянка перайменавана ў Акцябрск. У пасляваенны час да 1965 года цэнтр сельсавета. У 1950-80-я гады ў складзе калгаса імя Э.Тэльмана (цэнтр — в. Стары Востраў). У 1990 годзе 70 гаспадарак, 182 жыхары.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[3], а ў 2013 годзе была перададзена ў склад Каўбчанскага сельсавета.

Інфраструктура

правіць

Размешчаны базавая школа, комплексна-прыёмачны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Планіроўка складаецца з 2 прамалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц шырокай арыентацыі, злучаных 2 завулкамі. На ўсходзе размешчана яшчэ адна просталінейная вуліца мерыдыяльнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсходняй ускраіне сярод жылой забудовы размешчаны грамадскія будынкі, на поўначы — гаспадарчы сектар.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Акця́бар, Кабыля́нка, ж.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.09.2013 N 22-12 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области» Архівавана 15 ліпеня 2015.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 64.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.

Спасылкі

правіць