Кадо (саманазва: Caddo) — канфедэрацыя блізкіх па мове і культуры індзейскіх народаў, якія ў нашы дні жывуць пераважна ў Аклахоме. У ЗША вызначаюцца як асобная нацыя. Агульная колькасць (2010 г.) — 5 290 чал.[1]

Кадо
Caddo
Caddo turkey dance00.jpg
Танец індыка
Агульная колькасць 5 290
Рэгіёны пражывання Flag of the United States.svg ЗША
Мова кадо (мова)
Рэлігія політэізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы паўні, арыкара, кічаі, вічыта

ГісторыяПравіць

Кадо з'яўляюцца нашчадкамі носьбітаў Кадаанскай археалагічнай культуры, якая сфарміравалася ў IX ст. н. э. на паўднёвым усходзе Тэхаса і ў перыяд росквіту ахоплівала ўсход Тэхаса, поўдзень Аклахомы, захад Луізіяны, паўднёвы захад Арканзаса. У 1541 г. у землях кадаанцаў апынулася іспанская экспедыцыя на чале Эрнанда дэ Сота. Яе чальцы ўзгадвалі буйныя паселішчы, спадчынных правадыроў і агульных духоўных лідараў.

У другой палове XVI — пачатку XVIII стст. носьбіты Кадаанскай культуры фактычна падзяліліся на паўночную і паўднёвую плыні. Паўднёвыя кадаанцы стварылі некалькі племянных канфедэрацый:

  • Кадахадача ў Аклахоме і Арканзасе
  • Хасінаі на ўсходзе Тэхасе
  • Начыточэс у Луізіяне

У 1700 г. кадахадача пацярпелі паражэнне ад чыкаса. Рэшткі канфедэрацыі спачатку далучыліся да насоні, а потым — да начыточэс. Хасінаі і начыточэс таксама былі вымушаны ваяваць з сіўанскімі народамі, апачы і каманчамі. Аднак найбольшую шкоду ім наносілі эпідэмічныя захворванні. Так, французы паведамлялі ў пачатку XVIII ст. пра тое, што канфедэрацыя начыточэс налічвала 400 — 450 дарослых воінаў, а ў 1805 г. амерыканцы налічылі 52 воіна. Сярод начыточэс сяліліся каджуны і негры. Да сярэдзіны XIX ст. значную частку прадстаўнікоў канфедэрацыі склалі метысы. У 1835 г. правадыры начыточэс падпісалі мірнае пагадненне з ЗША, згодна якаму саступалі большасць сваіх тэрыторый (у рэчаіснасці яны былі ненаселены або выкарыстоўваліся іншымі плямёнамі). Кадахадача падпісалі сепаратны дагавор, атрымалі кампенсацыю і перасяліліся ў Тэхас, у той час частку Мексікі.

Пасля далучэння Тэхаса да ЗША кадахача далі згоду на новае перасяленне на індзейскія тэрыторыі ў Аклахоме. Хасінаі, з мовы якіх пайшла назва Тэхаса, былі засяроджаны тэхаскімі ўладамі ў рэзервацыі Бразаз. У 1858 г. група паляўнічых-хасінаі стала ахвярай амерыканскіх злачынцаў, што стала прычынай ліквідацыі рэзервацыі і перасялення яе насельнікаў у Аклахому. У 1859 г. на індзейскія тэрыторыі былі таксама пераселены начыточэс, хаця пасля грамадзянскай вайны некалькі дзесяткаў чальцоў канфедэрацыі вярнуліся ў Луізіяну, дзе ў 2012 г. іх нашчадкі былі прызнаны ў якасці племені.

У 1936 г. у Аклахоме прадстаўнікі паўднёвых кадаанцаў аб'ядналіся ў адзіную канфедэрацыю кадо са сваім урадам і агульнай Канстытуцыяй.

Зноскі

СпасылкіПравіць