«Казкі на канапе» — беларускі аўтарскі літаратурны канал на беларускай мове, на якім чытаюцца беларускія народныя казкі, аўтарскія творы беларускіх пісьменнікаў, а таксама распавядаецца пра дзіцячыя кнігі беларускіх аўтараў[1][2].

Казкі на канапе
Інфармацыя пра канал
Назва Kazki na kanape
Створаны жнівень, 2021
Месца вяшчання г. Барысаў, Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя і. Х. Каладзеева
Жанр відэа літаратурная крытыка
Падпісчыкі >250 (05.2024)

Аўтар і вядоўца канала — блогер, вядучы метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Браніславаўна Захарэвіч[3][4][5].

Гісторыя

правіць

Канал «Казкі на канапе» ўзнік на платформе YouTube ў жніўне 2021 года. Аўтар канала — дыпламант прэміі імя Васіля Віткі[6][7], вядучы метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Браніславаўна Захарэвіч. Здымкі ролікаў адбываюцца ў кабінеце Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя і. Х. Каладзеева і на верандзе хаты Людмілы Захарэвіч, на канапе, адкуль і паходзіць назва канала[8].

Ужо за першы год відэа на YouTube-канале «Казкі на канапе» сабралі больш за тысячу праглядаў[3]. Першымі агучанымі творамі сталі вершы Уладзіміра Ліпскага з кнігі «Памілуй і ўзвысь». Далей блогер стала спрабаваць запісваць яшчэ і дзіцячыя казкі, да кожнай казкі ствараючы пэўны адпаведны твору антураж[3] і пераўвасабляючыся ў герояў твораў — Людміла Захарэвіч падбірае касцюмы, аксесуары[9][10]. Сярод ролікаў на канале — відэа па творах беларускіх аўтараў Алены Масла, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Уладзіміра Ліпскага, Тамары Бунта і іншых[11].

Спасылкі

правіць
  1. Литературная гостинная с Захаревич Л.Б. «Чытаем казкі разам» (руск.). Минская районная центральная библиотека (21 лютага 2024). Праверана 30 мая 2024.
  2. Встреча с Захаревич Л.Б. «Время рассказывать сказки» (руск.). Минская районная центральная библиотека (30 красавіка 2024). Праверана 30 мая 2024.
  3. а б в М. Гайдаржи. Когда возраст не помеха: 63-летняя Людмила Захаревич из Борисова снимает детские сказки для YouTube. СБ. Беларусь сегодня (9 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2024. Праверана 30 мая 2024.
  4. Е. Брицкая. Ведущий методист Людмила Брониславовна Захаревич (руск.). Борисовская центральная библиотека имени И.Х. Колодеева. Праверана 30 мая 2024.
  5. Як адзначаюць Дзень бібліятэк у Барысаве - культурнай сталіцы Беларусі (руск.). БТ (15 верасня 2021). Праверана 30 мая 2024.
  6. Лауреат премии имени Василя Витки - методист нашей библиотеки Людмила Захаревич! (руск.). Борисовская центральная районная библиотека имени И.Х.Колодеева (19 чэрвеня 2014). Праверана 30 мая 2024.
  7. М. Базулька. Медалі імя Васіля Віткі знайшлі сваіх уладальнікаў (руск.). Вясёлка (9 красавіка 2012). Праверана 16 мая 2024.
  8. Г. Меркушэвіч. Бабулі-блогерцы сумаваць некалі (руск.). газета «Адзінства» (1 кастрычніка 2021). Праверана 30 мая 2024.
  9. А. Брава. Развіваць «лічбу», шанаваць кнігу. Чым прываблівае раённая Барысаўская бібліятэка. Звязда (30 кастрычніка 2022). Праверана 30 мая 2024.
  10. Дети и книги: новые инициативы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (22 лютага 2023). Праверана 16 мая 2024.
  11. Библиотека – среда интеллектуального и развивающего досуга (руск.). Дзяржаўная ўстанова культуры "Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" (17 лютага 2023). Праверана 30 мая 2024.