Казлабарод украінскі

від раслін

Казлабаро́д украінскі[1][2] (Tragopogon ucrainicus) — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Казлабарод украінскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragopogon ucrainicus Artemczuk, 1937

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1428973
EOL  6249370
IPNI  256166-1
TPL  gcc-19675

Апісанне

правіць

Двухгадовая травяністая расліна 30—100 см даўжынёй. Расліны густа-шэра-лямцавыя. Сцяблы адзінкавыя, часта ад асновы пірамідальна-галінастыя. Прыкаранёвае лісце вузкае ад сцябловага, лінейнага; верхняе і сярэдняе сцябловае лісце паступова завостранае і часта на верхавінах закручанае ў спіраль. Лісточкі абгорткі (ля асновы суквецця) ланцэтныя, 3,5—5 мм шырынёй, тонка завостраныя, у ліку 7 (8), карацей кветак, радзей роўныя ім. Кветкі жоўтага колеру. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне

правіць

Распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны[3][4]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5].

Ва Украіне від расце на рачных пясках — на Палессі, у лесастэпе і паўночнай частцы стэпу.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  4. bgbm.org. (англ.)
  5. Козлобородник украинский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць