Казлабарод

род кветкавых раслін

Казлабаро́д[3][4] (Tragopogon) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Казлабарод

Казлабарод парэялісты (Tragopogon porrifolius)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragopogon L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38563
NCBI  13730
EOL  49126
IPNI  30102386-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам і млечным сокам. Сцёблы простыя або разгалінаваныя, прамастойныя, вышынёй 25—80 см. Лісце чаргаванае, суцэльнае, лінейнае або ланцэтнае, сядзячае, з вострай верхавінкай. Кветкі пераважна жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі. Плод — сухая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне правіць

Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і, Паўночнай Афрыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, таксама на тэрыторыі Беларусі[4]. Растуць на лугах, у хмызняках, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ядомыя. У каранях маецца інулін[4].

Віды правіць

Род налічвае больш за 100[4] відаў (141 від[5]). Сярод іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  5. Tragopogon (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Козлобородник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Tragopogon (англ.) // The Plant List