Козьма-Дзям’янаўскі спуск

спуск у Мінску

Ко́зьма-Дзям’я́наўскі спуск — спуск на пешаходнай зоне ў Мінску ад Свята-Духава сабора да вуліцы Максіма Багдановіча, злучае Верхні і Нізкі Рынак. Названы ў гонар колішняй Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы, якая фармавала вакол сябе гістарычную мясцовасць Цёмныя Крамы.

Козьма-Дзям’янаўскі спуск
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Цёмныя Крамы
Пакрыццё плітка
Рух пешаходны
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга
Ранейшыя назвы Козьма-Дзям’янаўская вуліца
вуліца Францішка Скарыны
вуліца Дзям’яна Беднага
на Картах Google

Гісторыя правіць

 
Высокі Рынак і Козьма-Дзям’янаўская вуліца на плане 1857 г.

Назва вуліцы ўтварылася ад старадаўняга Казьмадзям’янаўскага праваслаўнага манастыра, які знаходзіўся на ўсходняй ускраіне старажытнага Менска і быў адным са збудаванняў, што мелі абарончае значэнне. Козьма-Дзям’янаўская вуліца была адной з найстаражытнейшых вуліц Менска. Яна пачыналася ад Нізкага Рынка і сканчалася побач з касцёлам Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі каталіцкага ордэна бернардзінак (цяперашні праваслаўны кафедральны Сабор Святога Духа).

Мураваны архітэктурны ансамбль Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы цалкам сфармаваўся яшчэ ў XVIII ст.[1] Забудова складалася з двух- і трохпавярховых дамоў, на першых паверхах якіх месціліся невялікія крамы. Некаторыя будынкі мелі ўласныя назвы, гэтак у архіўных дакументах згадваецца «аддадзены ў 1829 годзе Эканоміяй Архірэйскага дома ў арэнднае ўтрыманне мяшчаніну Румеру дом, вядомы як Гіндзейская камяніца»[2]. У выхадныя і святы тут і на блізкіх вулачках разгортваўся людны гандаль.

У канцы XIX ст. у адным з двароў на Козьма-Дзям’янаўскай месцілася невялікая абутковая фабрыка, створаная на базе майстэрні.

Ад 1926 года вуліцу планавалі пераназваць у гонар Францішка Скарыны[3], аднак у сувязі з пачаткам палітыкі русіфікацыі і масавых сталінскіх рэпрэсій у 1933 годзе яе перайменавалі ў гонар расійскага пралетарскага паэта Дзям’яна Беднага. У тыя часы, акрамя крам, на вуліцы знаходзіўся шэраг устаноў: Менская і Беларуская канторы «Саюзутыль», склад вопраткі Гарпрамгандлю, садавінагародніная база Мінпрамгандлю.

Да Другой сусветнай вайны мясцовасць яшчэ захоўвала сваё гістарычнае аблічча, але ў выніку бамбардзіроўкі была амаль цалкам зруйнавана.

У наш час на гэтым месцы замест аднаўлення старадаўняй Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы стварылі спрэчную паводле сваіх функцыянальна-планіровачных і архітэктурных якасцяў структуру з пляцовак і прыступак, якая прэтэндуе на асацыяцыі са старой забудовай.[2] У 2018 годзе спуску ў пешаходнай зоне ад Свята-Духава кафедральнага сабора да вуліцы Максіма Багдановіча была нададзеная назва Козьма-Дзям’янаўскі спуск[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Казьмадзям’янаўская вуліца // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 19
  2. а б Юрий Жутяев. «Темные крамы» Козмодемьяновской улицы // Вечерний Минск № 77 (11338), 9.04.2007 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Вячеслав Бондаренко. Между двумя мировыми войнами Архівавана 21 студзеня 2012. на Мінск стары і новы
  4. Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска № 49/3/28. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (29 траўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13-11-2018. Праверана 13-11-2018.

Літаратура правіць