Казялец залацісты
Казялец залацісты (Ranúnculus aurícomus) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Атрутны.
Казялец залацісты | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне Правіць
Сцябло да 40 см вышынёй, прамое, амаль голае.
Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, круглява-пупышкападобнае, 3-5-паасобнае, з клінападобнымі сегментамі. Сцябловае лісце сядзячае, пальчатарассечанае.
Кветкі дробныя, яркія, пялёсткі зваротнаяйкападобныя, чашачка апушаная.
Плод — апушаная аднанасеннаялістоўка.
Месцапражыванне Правіць
Расце ў лясах, на лугах, на сырых месцах. Цвіце з красавіка па чэрвень.
Арэал Правіць
Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі.
Таксанамія Правіць
яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец залацісты | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура Правіць
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 601. Ranunculus auricomus L. s.l. — Лютик золотистый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 216. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
- Все о цветах лесов, полей и рек / Выпуск. ред. С. Ю. Раделов. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 81. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0092-6.
Спасылкі Правіць
- Лютик золотистый — Ranunculus auricomus L.: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)