Казялец
Казяле́ц[3] (Ranunculus) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Казялец | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ranunculus L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 100 см з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам. Лісце чаргаванае, пальчата-раздзельнае або суцэльнае. Кветкі пераважна жоўтыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — шарападобны шматарэшак.
Арэал і віды
правіцьАб’ядноўвае больш за 600 відаў (413 відаў[4]). Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі каля 20 відаў, найбольш вядомыя: казялец едкі (Ranunculus acris), народная назва курыная слепата, казялец паўзучы (Ranunculus repens), казялец пякучы (Ranunculus flammula), казялец залацісты (Ranunculus auricomus), казялец шарсцісты (Ranunculus lanuginosus), казялец шматкветны (Ranunculus polyanthemos), казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus), казялец даўгалісты (Ranunculus lingua), казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus). Растуць на вільготных лугах, у лясах і інш.
Выкарыстанне
правіцьЛекавыя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды казяльца атрутныя для буйнай рагатай жывёлы і авечак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ranunculus (англ.) // The Plant List
Літаратура
правіць- Вынаеў Г. У. Казяле́ц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Лярскі А. М., Мартыненка В. П., Траццякоў Дз. І. Казяле́ц // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 431—432. — 522 с. — 10 000 экз.
- Род 15. Ranúnculus L. — Лю́тик // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 66—71. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)
- Ranunculus L. — Лютик // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 46, 54—56. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
правіць- Ranunculus (англ.) // The Plant List
- Лютик — род Ranunculus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)