Каймін
Каймін, Каймінскае — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Кайміна Горная. Належыць да Сарачанскай групы азёр.
Каймін | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,55 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,43 км² |
Аб’ём | 3,26 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,3 км |
Найбольшая глыбіня | 19,5 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 159 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча Кайміну складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня возера — 19,5 м. Даўжыня возера — 1,55 км, найбольшая шырыня — 0,38 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,26 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км, плошча вадазбору — 159 км². Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 2,0 м.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, на паўночным захадзе велічыня схілаў складае 3—5 м. Схілы парослыя лесам і хмызняком, на поўначы ўчасткамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца з схіламі, на поўдні і паўднёвым захадзе маюць вышыню да 0,5 м, знаходзяцца пад хмызняком. На захадзе берагі знаходзяцца пад лесам.
Дно вадаёма мае ўпадзіны. Да глыбіні 4—6 м высланае пяском і апясчаненым глеем, на большых глыбінях — сапрапелем. Расліннасць пашыраная да глыбіні 1—1,8 м.
Праз возера працякае рака Клевель (Сарачанка).
Літаратура
правіць- Озёра Белоруссии. / О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988. (руск.)
- Каймін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).