Калюшка малая паўднёвая (Pungitius platygaster) — від рыб сямейства колюшкавых.
Калюшка малая паўднёвая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Калюшка малая паўднёвая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Pungitius platygaster Kessler, 1859
|
Сінонімы |
---|
- Gasterosteus platygaster Kessler, 1859
- Gasterosteus platygaster aralensis Kessler, 1877
- Gasterosteus platygaster caucasicus Kessler, 1877
- Gasterosteus platygaster danubica Steindachner, 1899
- Gasterosteus platygaster kessleri Yakovlev, 1870
- Gasterosteus platygaster niger Yakovlev, 1870
- Gasterosteus pungitius niger Yakovlev, 1870
- Pungitius platygaster aralensis (Kessler, 1877)
- Pygosteus platygaster nuda Berg, 1905
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Даўжыня цела да 7 см, маса — крыху больш за 1 г. Цела пакрыта не луской, а маленькімі касцянымі пласцінкамі. Перад спінным плаўніком 8—11 асобна пасаджаных калючак, нахіленых напераменку ў розныя бакі. У брушным і анальным плаўніках маецца па адной калючцы. Ад калюшкі дзевяцііголкавай адрозніваецца больш высокім і кароткім целам, афарбоўкай. Спіна цёмна-зялёная ці
аліўкава-зялёная, бакі светла-зялёныя. У перыяд нерасту самцы чарнеюць.
Насяляе саланаватыя ўчасткі Чорнага, Азоўскага і Каспійскага мораў і рэкі, што ўпадаюць у іх. На Беларусі ўпершыню выяўлена ў нізоўі беларускай часткі р. Дняпро (Брагінскі раён)[1].
Насяляе зарослыя пагружанай воднай расліннасцю ўчасткі вадаёмаў, у т.л. прэснаводных.
Прамысловага значэння не мае.
Вядзе скрытны спосаб жыцця. Прытрымваецца, не ўтвараючы чарод і скопішчаў, неглыбокіх стаячых ці паўпраточных участкаў вадаёмаў з добра развітай воднай расліннасцю.
Корміцца бентасам і зоапланктонам. Бентасныя жывёлы (лічынкі казурак, галоўным чынам дробныя лічынкі хіранамід, ракападобныя, малюскі) пераважаюць у рацыёне. Есць таксама ікру рыб, расліннасць.
Палаваспелай становіцца на другім годзе жыцця. Нераставанне парцыённае ў канцы красавіка — чэрвені. За адзін раз выкідваецца 60—90 ікрынак, за сезон 300—550 (5—6 нерастовых актаў). Самец будуе гняздо з фрагментаў раслін і шлюбным танцам запрашае самку. Пасля нерасту ахоўвае патомства. Маляўкі растуць хутка.
Жыве да 3 гадоў. Часам паядаецца акунём, судаком і іншымі відамі драпежных рыб.
- Ризевский В. К., Плюта М. В., Лещенко А. В., Ермолаева И. А., Новик И. В. Новые виды рыб в фауне Беларуси // Доклады Национальной академии наук Беларуси. Т. 53. № 3. 2009. — С. 95-97
- Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Минск, 2013. — 399 с.