Кунаса (канал)
Ку́наса, Кунаска — меліярацыйны канал у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гавязнянка (басейн Нёмана).
Кунаса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 11 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°17′14″ пн. ш. 26°44′37″ у. д.HGЯO |
Вусце | Гавязнянка |
• Вышыня | 155,6 м |
• Каардынаты | 53°21′41″ пн. ш. 26°47′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Гавязнянка → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Стаўбцоўскі раён |
— выток, — вусце |
Назва
правіцьНазва Кунаса балцкага паходжання. Ад літоўскага kunė «балота, твань», ад якога таксама рачная назва Кунава (на Верхнім Павоччы)[1], літоўскія гідронімы тыпу Kuna, Kun-upis[2].
Корань пашыраны гідранімічным пашыральнікам тыпу -es-, які таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Vilkesà (> Воўчас, Аўчоса), Velesà (Веляса )[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6].
Назва значыць «Балацінная (рака)».
Гідраграфія
правіцьДаўжыня канала 11 км[7]. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Андрушы, упадае ў Гавязнянку на заходняй ускраіне вёскі Пагарэлае. Каля вёсак Кунаса і Суднікі створаны сажалкі. Асноўны прыток — ручай Жыгалка (злева).
Заўвагі
правіць- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 298.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 172.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 155—156, 168, 181, 194—195.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 544—545, 547, 608.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.
- ↑ S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 30, 99.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.