Каноэ Фумімара
Фумімара Каноэ (яп.: 近衞 文麿 Каноэ Фумімара , пасля спрашчэння — 近衛 文麿), 12 кастрычніка 1891 — 16 снежня 1945) — японскі палітык, 34-ы (4 чэрвеня 1937 — 5 студзеня 1939), 38-ы (22 ліпеня 1940 — 18 ліпеня 1941) і 39-ы (18 ліпеня 1941 — 18 кастрычніка 1941) прэм'ер-міністр Японіі.
Каноэ Фумімара 近衞文麿 | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
4 чэрвеня 1937 — 5 студзеня 1939 | |||
Манарх | Сёва | ||
Папярэднік | Хаясі Сэндзюра | ||
Пераемнік | Хіранума Кіітыра | ||
| |||
22 ліпеня 1940 — 18 кастрычніка 1941 | |||
Манарх | Сёва | ||
Папярэднік | Ёнай Міцумаса | ||
Пераемнік | Тодзё Хідэкі | ||
Партыя | беспартыйны | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 12 кастрычніка 1891 Токіа | ||
Смерць | 16 снежня 1945 (54 гады) Токіа | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Konoe family[d] | ||
Бацька | Konoe Atsumaro[d] | ||
Жонка | Каноэ Тыёко | ||
Дзеці | Fumitaka Konoe[d], Noguchi Akiko[d], Michitaka Konoe[d] і Yoshiko Hosokawa[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Член шляхетнага роду Фудзівара, сваяк імператарскай фаміліі. Адзін з прыхільнікаў і ініцыятараў тэрытарыяльнай экспансіі Японіі падчас Другой сусветнай вайны, накіраванай, у прыватнасці, на захоп Кітая і індакітайскіх калоній еўрапейскіх дзяржаў. Прыхільнік умацавання саюза Японіі з фашысцкай Італіяй і нацысцкай Германіяй, накіраванага на перадзел свету. Пад яго кіраўніцтвам Японія падпісала ўзмоцнены варыянт «Антыкамінтэрнаўскага пакта» — «Пакт трох дзяржаў» 27 верасня 1940 года. Буйны акцыянер дзайбацу «Сумітома».
У 1938 годзе правёў закон аб усеагульнай нацыянальнай мабілізацыі, паводле якога парламент адмаўляўся ад права кантролю над урадам, а кабінет міністраў павінен быць ажыццяўляць уладу пасродкам імператарскіх указаў. Гэты закон актыўна падтрымліваўся японскімі манаполіямі — дзайбацу. У канцы 30-х гадоў быў прыхільнікам роспуску палітычных партый і стварэння замест іх фашысцкай[1] арганізацыі — «Асацыяцыі дапамогі трону», што і было здзейсснена ў 1940 годзе. У чэрвені 1945 года японскі ўрад планаваў адправіць Каноэ ў Маскву для таго, каб угаварыць савецкае кіраўніцтва выступіць пасроднікам паміж Японіяй і саюзнікамі, такім чынам японскі ўрад спадзяваўся пазбегнуць безумоўнай капітуляцыі. СССР у адпаведнасці з саюзніцкімі абавязацельствамі ад ролі пасродніка адмовіўся.
Пасля капітуляцыі Японіі Фумімара Каноэ быў уключаны ў спіс ваенных злачынцаў, дзейнікаў суду Міжнароднага трыбунала і павінен быў стаць адным з галоўных абвінавачваных на працэсе. 6 снежня 1945 года японскі парламент пад ціскам Мак-Артура прыняў рашэнне пра арышт Каноэ. Але дзякуючы працэдуры арышту японскіх ваенных злачынцаў (ім давалася 10-15 дзён пасля загаду пра арышт для добраахвотнай яўкі ў турму) у ноч на 16 снежня 1945 года за некалькі гадзін да заканчэння тэрміна яўкі ў турму Каноэ скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы яд.
Зноскі
- ↑ История Востока: в 6 т. / Редкол.: Р. Б. Рыбаков, Л. Б. Алаев, В. Я. Белокреницкий и др.; Ин-т востоковедения РАН. — Т. V: Восток в новейшее время. — М.: Восточная литература, 2006. — С. 93.