Канстытуцыя Албаніі
(Пасля перасылкі з Канстытуцыя Рэспублікі Албанія)
Канстытуцыя Албаніі — асноўны закон Албаніі, прыняты 21 кастрычніка 1998 года. Канстытуцыя ўключае прэамбулу, 18 частак, 183 артыкулы.
Асноўныя прынцыпы
правіць- Албанія — парламенцкая рэспубліка.
- Рэспубліка Албанія — унітарная, непадзельная дзяржава.
- Улада грунтуецца на сістэме свабодных, роўных, усеагульных, перыядычных выбараў.
- Закон складае аснову і абмяжоўвае дзейнасць дзяржавы.
- Канстытуцыя — вышэйшы закон у Рэспубліцы Албанія.
- Палітычныя партыі ствараюцца свабодна. Іх арганізацыя павінна ажыццяўляцца на дэмакратычных прынцыпах.
- У Албаніі няма афіцыйнай рэлігіі.
- Эканамічная сістэма Рэспублікі грунтуецца на прыватнай і дзяржаўнай уласнасці, а таксама на рынкавай эканоміцы і на свабодзе гаспадарчай дзейнасці.
- Узброеныя сілы забяспечваюць незалежнасць дзяржавы, а таксама абараняюць цэласнасць яе тэрыторыі і яе канстытуцыйны лад.
- Дзяржаўнай мовай з'яўляецца албанская.
Гістарычныя канстытуцыі Албаніі
правіць№ | Канстытуцыя | Дата |
---|---|---|
1 | Арганічны статут Албаніі | 10 красавіка 1914 |
2 | Кананічныя асновы Вышэйшага савета | 31 студзеня 1920 |
3 | Пашыраныя кананічныя асновы Вышэйшага савета | 14 снежня 1922 |
4 | Асноўны статут Рэспублікі Албанія | 2 сакавіка 1925 |
5 | Асноўны статут Каралеўства Албанія | 1 снежня 1928 |
6 | Асноўны статут Каралеўства Албанія | 3 чэрвеня 1939 |
7 | Канстытуцыя Народнай Рэспублікі Албанія → Унесены змены (5 ліпеня 1950) |
14 сакавіка 1946 |
8 | Канстытуцыя Народнай Сацыялістычнай Рэспублікі Албанія → Закон аб асноўных канстытуцыйных палажэннях (29 красавіка 1991) |
28 снежня 1976 |
9 | Канстытуцыя Рэспублікі Албанія | 28 лістапада 1998 |