Мінск (канцэртная зала)

канцэртная зала
(Пасля перасылкі з Канцэртная зала Мінск)

«Мінск» — канцэртная зала ў Мінску, размешчаная на вул. Кастрычніцкай, 5, на беразе ракі Свіслач. Пабудавана ў 1987 годзе як Дом палітычнай асветы па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Ю. Кустова, Л. Кустовай, А. Чадовіча. З 1991 года называўся грамадска-палітычным цэнтрам, цяпер Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр. У будынку таксама размяшчаюцца рэстаран «Родны кут», Галерэя нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, юрыдычны факультэт БІП — Інстытут правазнаўства, гей-клуб «Бурлеск».

Мінск
Краіна
Месцазнаходжанне
Заканчэнне будаўніцтва 1987
Архітэктар Леў Мікалаевіч Пагарэлаў, Юрый Канстанцінавіч Кустоў, Ларыса Аляксандраўна Кустова і Аляксандр Іванавіч Чадовіч

АрхітэктураПравіць

Прамавугольны ў плане будынак з унутраным дворыкам, які галоўным фасадам арыентаваны да поймы ракі і вуліцы Ульянаўскай. Аб’ём будынка звыш 60 тыс. м³, плошча забудовы 3,6 тыс. м². У асіметрычнай кампазіцыі вылучаны галоўны ўваход з шырокай лесвіцай. Сцены будынка абліцаваны светлым даламітам. Унутры вялікая актавая зала на 1500 месцаў, вырашаная амфітэатрам з балконам, лекцыйная зала на 300 месцаў, 6 малых залаў на 80—120 месцаў, бібліятэка. Для апрацоўкі інтэр’ераў выкарыстаны мармур, граніт, фільзіт, 3-светлавое фае ўпрыгожваюць люстры (мастакі У. Стальмашонак, В. Даўгяла). Архітэктурна-мастацкае вырашэнне забудовы дапаўняюць элементы добраўпарадкавання: сквер партэрнага тыпу з лесвіцамі і падпорнымі сценкамі, пляцоўкамі для адпачынку.

ЛітаратураПравіць

  • В. I. Анікін. Дом палітычнай асветы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

СпасылкіПравіць