Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы)
Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы — праваслаўная капліца ў в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісной да прыходу Царквы Святога Іосіфа ў аг. Іжа.
Капліца праваслаўная | |
Свята-Мікалаеўская капліца | |
---|---|
![]() | |
54°38′17″ пн. ш. 26°46′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Каралеўцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Тып будынка | Капліца |
Архітэктар | Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык |
Будаўніцтва | 2006—2008 гады |
Стан | дзейная |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на могілках, на заходнім краі вёскі, на месцы старадаўняй капліцы-царквы, вывезеннай у 1986 годзе ў Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту[1][2]. Пабудавана з дрэва, намаганнямі тагачаснага настаяцеля Іжскай царквы айца Вячаслава (Вабішчэвіча) і мясцовых жыхароў[3], па праекце архітэктара Мікалая Лук’янчыка. Будаўніцтва распачалося позняй восенню 2006 года, асвячэнне адбылося 22 мая 2008 года[4].
Архітэктура
правіцьКубападобны зруб накрыты шатровым дахам, злучаным з апсідай трохсхільным вальмавым дахам. У завяршэнні — 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 слупах. Бакавыя сцены аздобленыя двума прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Зноскі
- ↑ Капліца з 1802-га — новы «цвік» маршруту скансена Архівавана 13 кастрычніка 2022. // Культура
- ↑ На тэрыторыі Вілейскага раёна на ўліку знаходзіцца 314 помнікаў гісторыі і культуры(недаступная спасылка) // VIALEJKA.INFO
- ↑ Унікальная капліца з Каралеўцаў Архівавана 4 верасня 2018. // Шлях перамогі
- ↑ Нарачанка і яе берагі 2013.
Літаратура
правіць- Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы)
- Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы) на сайце Radzima.org
- Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі