Капліца могілкавая (Івашынавічы)

Капліца ў Івашынавічах — драўляная праваслаўная могілкавая капліца ў в.Івашынавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Капліца праваслаўная
Капліца могілкавая
54°33′37″ пн. ш. 27°07′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Івашынавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская
Тып будынка Капліца
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Будаўніцтва 1938
Стан дзейная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудаваная з дрэва ў 1938 годзе. Месціцца ў цэнтры вёскі, на могілках. Богаслужэнні вядуцца толькі пры пахаванні нябожчыкаў.

Архітэктура

правіць
 

Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з паўвальмавым над алтарнай часткай. Да прытвору далучаны бабінец з дошак, накрыты вальмай. Над уваходам узвышаецца квадратная ў плане шатровая званіца. Асноўны аб’ём складаецца з дзвюх частак, алтарная частка арыентавана на захад.

 

Спасылкі

правіць