Каперы

(Пасля перасылкі з Капёры)

Каперы (гал. kapers) — прыватныя асобы або караблі, якія атрымоўвалі дазвол пэўнай дзяржавы нападаць на яе праціўніка.

Хайрадзін-паша Барбароса, турэцкі капер грэчаскага паходжання, XVI ст.

Гісторыя правіць

Звычай дазволу прыватным асобам удзельнічаць у вайне з мэтай спажывы практыкаваўся ў еўрапейскіх краінах з часоў сярэднявечча, але меў вельмі абмежаваны характар.

Актыўнае выкарыстанне капераў у якасці дадатковай ваеннай сілы на моры, пачалося ў XVI ст. пад час вайны паміж Англіяй і Іспаніяй. Англійская карона, флот якой быў значна слабейшы за іспанскі, выдавала прыватным асобам пісьмовыя дазволы на напад на іспанскія судны і ўмацаванні. Каперы не падпарадкоўваліся агульнаму камандаванню, а іх рэйды супраць праціўніка часцей за ўсё былі звычайным пірацтвам.

Найбольш вядомы англійскі капер таго часу Фрэнсіс Дрэйк атрымаў пісьмовы дазвол каралевы Елізаветы ў 1571 г. На све грошы ён падрыхтаваў два добра ўзброенныя караблі, на якіх у 1572 г. зрабіў некалькі нападаў на карыбскае ўзбярэжжа Панамы. У выніку, з 73 членаў экіпажаў у Англію вярнулася толькі 30, але яны захапілі 7 тон срэбра. Прыклад Дрэйка быў настолькі захапляльным, што ў Англіі пачалі ўзнікаць прыватныя акцыянерныя таварыствы, якія рыхтавалі караблі для нападаў на іспанцаў. Ф. Дрэйк падрыхтаваў яшчэ 5 караблёў, прычым каралева ўнесла ў яго прадпрыемства свой асабісты пай — 400 фунтаў. 13 снежня 1577 г. яны пакінулі Плімут. Дрэйк здзейсніў кругасветнае плаванне, якое цягнулася да 1580 г. і прынесла акцыянерам 139 фунтаў чыстага прыбытку на кожны ўкладзены фунт. Каралева атрымала 80 тыс. фунтаў, у тым ліку карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, якую Дрэйк паднёс як падарунак. У лісце да іспанскага караля Філіпа яна тлумачыла, што рабаўніцтва ў Новым Свеце вядзецца не ёю, а яе падданымі на іх страх і рызыку. У 1588 г. каперы ўдзельнічалі разам з каралеўскім флотам у разгроме Непераможнай Армады.

Прыватныя дазволы нападаць на хрысціянскія краіны у XVI ст. таксама выдавала Асманская імперыя піратам Паўночнай Афрыкі. Іх рэйды часцей канчаліся захопам рабоў і дасягалі на поўначы ўзбярэжжа Ісландыі. Паслугамі дацкіх піратаў карыстаўся Іван IV Грозны у час вайны са Швецыяй і Польшчай. Пры Жыгімонце Аўгусце ў Польшчы дзейнічала спецыяльная камісія, якая выдавала падобныя дазволы. Большасць капераў, якія іх атрымоўвалі, былі выхадцы з Гданьска. Але пры Стэфане Баторыі польскімі патэнтамі таксама актыўна карысталіся і іншаземцы.

У XVII—XVIII стст. каперства атрымала асабліва шырокі размах. Некаторы час стаўку на капераў рабіла Францыя, што ўзбагаціла французскіх карсараў, аднак, не прынесла асаблівага плёну для развіцця каралеўскага флоту. У кан. XVIII — пач. XIX ст. патэнты на каперскую дзейнасць супраць Вялікабрытаніі давалі ЗША. У час Грамадзянскай вайны ў ЗША патэнты для нападу на караблі паўночных штатаў выдавалі Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі.

16 красавіка 1856 г. Парыжская дэкларацыя павагі да марскога права забараніла каперства і ўрэгулявала дзейнасць ваюючых бакоў на моры.

Эфектыўнасць правіць

Першапачаткова практыка выдачы дазволаў каперам тлумачылася слабасцю дзяржаўнага флоту. Легальнае пірацтва часцяком ператваралася ў выгадную справу з пункту гледжання атрымання прыбыткаў і ўзбагачала не столькі тых, хто прымаў удзел у каперскіх акцыях, колькі прыватных асоб, якія знаходзіліся на беразе і ўкладалі ў падрыхтоўку караблёў свае грошы.

Ужо ў XVIII ст. праціўнікі гэтай практыкі паведамлялі, што рэйды капераў накіраваны пераважна супраць гандлёвага флоту і мірных паселішчаў, а не супраць ваенных караблёў, таму не рашаюць ніякіх істотных задач у самой вайне. Стаўка на каперства магла весці да скарачэння выдаткаў на ваенныя патрэбы на моры і ў выніку не спрыяла развіццю дзяржаўнага флоту. Многія каперы працягвалі займацца пірацтвам пасля заканчэння дазволу і нават нападалі на караблі сваёй краіны.

Даследаванні дзейнасці амерыканскіх капераў паказалі, што большасць з іх займаліся звычайным гандлем і рэдка нападалі на караблі праціўніка.

Літаратура правіць