Каралі раёну
другі альбом беларускага гурта «Крамбамбуля»
«Каралі́ раё́ну» — другі[1] альбом беларускага гурта «Крамбамбуля». Запіс адбываўся ў студыі «Песняры». Асаблівасцю альбома з’яўляецца ўдзел лідара гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка і лідара гурта «Neuro Dubel» Аляксандра Кулінковіча. Канцэпцыя альбома заснавана на дваровай рамантыцы 1970-х гадоў.
Каралі раёну | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
музычны альбом Крамбамбуля | ||||
Дата выпуску | 2003 | |||
Запісаны | 2003 | |||
Жанр | поп-рок | |||
Працягласць | 43 хв. | |||
Прадзюсар | Ганна Вольская, Яўген Калмыкоў | |||
Мова песень | беларуская | |||
Лэйбл | West Records | |||
|
||||
Храналогія Крамбамбуля | ||||
|
Гісторыя стварэння
правіцьЗапіс альбома адбываўся ў Мінску з 20 сакавіка па 25 красавіка 2003 года.
Спіс кампазіцый
правіць№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Свята крамбамбулі» | Л. Вольскі | |||||||
2. | «Госці» | Л. Вольскі | |||||||
3. | «Новы год» | Саша і Сірожа, Л. Вольскі | |||||||
4. | «Хочаш піва» | Л. Вольскі | |||||||
5. | «Работа» | Саша і Сірожа, Л. Вольскі | |||||||
6. | «Безалкагольнае піва» | Л. Вольскі | |||||||
7. | «KRAMBAMBULA» | С. Канановіч | |||||||
8. | «Марскі чалавек» | Л. Вольскі | |||||||
9. | «Старыя хіпаны» | Л. Вольскі | |||||||
10. | «Няма» | С. Міхалок | |||||||
11. | «Люблю» | Л. Вольскі | |||||||
12. | «Госці» | (вэрсія Яўгена Алейніка) | |||||||
13. | «Люблю» | (вэрсія Яўгена Алейніка) | |||||||
43:21 |
Выканаўцы
правіць- Лявон Вольскі — вакал, акустычная гітара, губны гармонік
- Сяргей Міхалок — вакал
- Аляксандр Кулінковіч — вакал
- Сяргей Канановіч — электрычная гітара
- Уладзіслаў Плюшчаў — бас-гітара, дадатковы вакал
- Аляксандар Хаўкін — скрыпка, клавішы
- Аляксандар Быкаў — бубны
- Сяргей Ахрамовіч — баян
- Валерый Шчарыца — труба
Удзельнікі
правіць- Сяргей Лабандзіеўскі — рэжысёр запісу
- Сяргей Канановіч — асыстэнт рэжысёра
- Андрэй Жукаў — мастэрынг
- Алена Дашкевіч — дызайн
- Кастусь Гаманец — карэктар
- Таццяна Мацкевіч — юрыст
- Ігар Віркоўскі — паліграфія
Цікавыя факты
правіцьУ альбом магла ўвайсці беларуская адаптацыя песні «Belle» (арыгінальная песня з мюзікла «Notre-Dame de Paris»)[2], але не ўвайшла, як і ў іншыя альбомы, але яе зрэдку гралі на канцэртах.
Крыніцы
правіць- ↑ Крамбамбуля – Каралі Раёну (англ.). Discogs. Праверана 29 верасня 2021.
- ↑ Disorder One. Крамбамбуля - Бэля (Belle) (запись песни) (4 снежня 2017). Праверана 22 лютага 2025.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх