Карл III (кароль Іспаніі)

(Пасля перасылкі з Карлас III, кароль Іспаніі)

Карл III (ісп.: Carlos III; 20 студзеня 1716, Мадрыд, Іспанія — 14 снежня 1788, Мадрыд, Іспанія) — кароль Іспаніі з 1759 года па сваю смерць, герцаг Пармскі пад імём Карл I з 1731 па 1734 гады, кароль Неапаля і Сіцыліі пад імём Карл VII з 1734 па 1759 гады, адносіцца да сям'і Бурбонаў. Карлас быў сынам Філіпа V і яго другой жонкі, Елізаветы Фарнезэ, а таксама стрыечным братам Людовіка XV. Прадстаўнік прасветніцкага абсалютызму, ён правёў эфектыўныя рэформы дзяржаўнага кіравання і эканомікі.

Карл III
Carlos III
Карл III
Royal Greater Coat of Arms of Spain (1761-1868 and 1874-1931) Version with Golden Fleece and Order of Charles III Collars.svg
сцяг
Кароль Іспаніі
10 жніўня 1759 — 14 снежня 1788
Папярэднік Фердынанд VI
Пераемнік Карл IV
сцяг
Кароль Неапаля і Сіцыліі
кастрычнік 1735 — 10 жніўня 1759
(пад імем Карл VII)
Папярэднік Карл VII
Пераемнік Фердынанд IV
сцяг
Герцаг Пармы
26 лютага 1731 — кастрычнік 1735
(пад імем Карл I)
Папярэднік Антоніа Фарнезэ
Пераемнік Карл VI
 
Дзейнасць кіраўнік
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 20 студзеня 1716(1716-01-20)
Мадрыд, Іспанія
Смерць 14 снежня 1788(1788-12-14) (72 гады)
Мадрыд, Іспанія
Пахаванне
Дынастыя Бурбоны Бурбоны
Бацька Філіп V
Маці Елізавета Фарнезэ
Жонка Марыя-Амалія Саксонская
Дзеці Марыя Хасефа Кармела Іспанская[d], Марыя Луіза Іспанская[d], Карл IV, Фердынанд I, Габрыэль Іспанскі[d], Антоніа Паскуаль Іспанскі[d], Франсіска Хаўер Іспанскі[d], Maria Isabel de Borbón[d], Maria Josefa Antoinetta de Borbón[d], Maria Isabel Ana de Borbón[d], Філіп[d], Maria Teresa de Borbón[d] і Maria Anna de Borbón[d]
 
Ваенная служба
Званне генерал
 
Аўтограф Autograph Charles III of Spain.svg
Манаграма Манаграма
 
Узнагароды
Knight of the Order of the Holy Spirit рыцар ордэна Залатога руна Knight of the Order of Saint-Michel

ДзейнасцьПравіць

Карл дзякуючы намаганням сваёй маці, апошняй у доме Фарнезэ, быў прызнаны герцагам Пармы, а таксама спадчыннікам яе бяздзетных сваякоў, гэта значыць кіраўнікоў П'ячэнцы і Тасканы. Бабуля Карла, Даратэя Сафія Нойбургская, стала рэгентам у гэтых уладаннях.

У 1734 годзе Карл авалодаў Неапалем і Сіцыліяй і, паводле Венскага трактата 1735 года, быў прызнаны іх каралём, аднак быў прымушаны адмовіцца ад астатніх італьянскіх уладанняў на карысць свайго брата Філіпа, а таксама Франца Стэфана Латарынгскага, ад першага з якіх паходзяць Пармскія Бурбоны.

Знаходзячыся пад уплывам ідэй асветнікаў і свайго міністра Бернарда Танучы, Карл правёў у Неапалі цэлы шэраг рэформ, які здабылі яму вялікую папулярнасць.

СпадчынаПравіць

Да 200-годдзя з дня смерці Карла III, у 1988 годзе ў Іспаніі былі выпушчаныя паштовая марка і паштовы блок вартасцю ў 45 песетаў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Ferrer del Rio (1856). Historia del reinado de Carlos III. Madrid.
  • Acton, Sir Harold (1956). The Bourbons of Naples, 1734—1825. London: Methuen.
  • Lynch, John (1989). Bourbon Spain, 1700—1808. Oxford: Basil Blackwell.
  • Petrie, Sir Charles (1977). King Charles III of Spain: An Enlightened Despot. London: Constable.

СпасылкіПравіць