Карл Карлавіч Клаўс (11(22).1.1796, Тарту — 12(24).3.1864, там жа) — расійскі хімік, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1861). З 1839 прафесар хіміі Казанскага ўніверсітэта, з 1852 года прафесар фармацыі Дэрпцкага ўніверсітэта. У 1841 годзе пачаў даследаванні плацінавых металаў. У 1844 годзе адкрыў у рэштках уральскай плацінавай руды новы элемент, які назваў рутэній (ад познелацінскага Ruthenia — Расія). Клаўс атрымаў рутэній ў чыстым выглядзе, вывучыў яго хімічныя ўласцівасці і вызначыў атамную вагу; паказаў на падабенства паміж трыядамі рутэній — родый — паладый і осмій — ірыдый — плаціна. Клаўс вядомы і як даследчык флоры Заволжа і Прыкаспійскіх стэпаў.

Карл Карлавіч Клаўс
ням.: Karl Ernst Claus
ClausKE.jpg
Дата нараджэння 23 студзеня 1796(1796-01-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1864(1864-03-24)[3][4] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, фармацэўт, выкладчык універсітэта, батанік
Навуковая сфера хімія, фармацэўтыка[d] і батаніка
Месца працы
Навуковая ступень Candidate of Philosophy[d][5] (1835) і магістр філасофіі[d][5] (1837)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Дзямідаўская прэмія
Commons-logo.svg Карл Карлавіч Клаўс на Вікісховішчы

Зноскі