Карл Фрыдрых фон Вайцзекер

Карл Фрыдрых фон Вайцзекер (ням.: Carl Friedrich von Weizsäcker ; 28 чэрвеня 1912, Кіль, Германія — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізік і філосаф. Тытулаваны барон. Удзельнічаў у спробах стварэння атамнай зброі ў Германіі ў час Другой сусветнай вайны.

Карл Фрыдрых фон Вайцзекер
Carl Friedrich von Weizsäcker
Карл Фрыдрых фон Вайцзекер
Карл Фрыдрых фон Вайцзекер
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1912(1912-06-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2007(2007-04-28)[1][2][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ernst von Weizsäcker[d]
Жонка Gundalena Inez Eliza Ida Weizsäcker[d]
Дзеці Carl Christian von Weizsäcker[d], Ernst Ulrich von Weizsäcker[d], Elisabeth Raiser[d] і Heinrich Weizsäcker[d]
Род дзейнасці фізік, пісьменнік, філосаф, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык, астраном
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фрыдрых Хунд[5] і Вернер Карл Гейзенберг[6]
Вядомы як аўтар формулы Вайцзекера
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і нямецкага дыпламата Эрнста фон Вайцзекера. Старэйшы брат колішняга прэзідэнта Германіі Рыхарда фон Вайцзекера, бацька фізіка і даследчыка навакольнага асяроддзя Эрнста Ульрыха фон Вайцзекера, цесць колішняга генеральнага сакратара Сусветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзера.

З 1929 па 1933 Вайцзекер вывучаў фізіку, матэматыку і астраномію ў Берліне, Гётынгене і Лейпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вернерам Гайзенбергам і Нільсам Борам. Кансультантам яго доктарскай дысертацыі быў Генрых Хунд.

Дзейнасць правіць

Сярод навуковых інтарэсаў гэтага вучонага былі даследаванні энергіі сувязі атамнага ядра і ядзерныя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бетэ вывеў формулу, якая апісвала ядзерныя працэсы ў зорках (формула Бетэ-Вайцзекера), а таксама апісаў цыклічныя працэсы сінтэзу ў зорках (працэс Бетэ-Вайцзекера, 1937).

Зноскі

  1. а б Carl Friedrich Freiherr von Weizsäcker // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Carl Friedrich, Freiherr (Baron) von Weizsacker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 верасня 2018.

Спасылкі правіць