Карл II Сцюарт

(Пасля перасылкі з Карл II, кароль Англіі)

Карл II Сцюарт (29 мая 1630, Лондан — 6 лютага 1685, Лондан) — кароль Англіі і Шатландыі (1649—1685), сын Карла І, караля Англіі і Шатландыі, і Генрыеты Марыі, дачкі Генрыха IV Бурбона, караля Францыі.

Карл II Сцюарт
англ.: Charles II
кароль Англіі[d]
29 мая (8 чэрвеня) 1660 — 6 (16) лютага 1685
Папярэднік Карл I Сцюарт
Пераемнік Якаў II Сцюарт
манарх Шатландыі
29 мая 1660 — 6 лютага 1685
Папярэднік Карл I Сцюарт
Пераемнік Якаў II Сцюарт
кароль Ірландыі
29 мая 1660 — 6 лютага 1685
Папярэднік Карл I Сцюарт
Пераемнік Якаў II Сцюарт
Нараджэнне 29 мая (8 чэрвеня) 1630[1][2][…]
Смерць 6 (16) лютага 1685[1][2][…] (54 гады)
Месца пахавання
Род Сцюарты
Бацька Карл I Сцюарт[3]
Маці Генрыэта Марыя Французская[3]
Жонка Кацярына Браганская[3][4]
Дзеці Charles Lennox, 1st Duke of Richmond[d][3], George FitzRoy, 1st Duke of Northumberland[d], Джэймс Скот[3], Charles FitzRoy, 2nd Duke of Cleveland[d][3], Henry FitzRoy, 1st Duke of Grafton[d][3], Charlotte Lee, Countess of Lichfield[d][3], Charles Beauclerk, 1st Duke of St Albans[d][3], Charles FitzCharles, 1st Earl of Plymouth[d], Mary Tudor, Countess of Derwentwater[d], Barbara FitzRoy[d], Charlotte Jemima FitzRoy[d][3], Catherine FitzCharles[d][5], James de la Cloche[d][5], Mary Crofts[d][5], Anne Lennard, Countess of Sussex[d][5], Cecelia FitzRoy[d][5], unnamed son Stuart[d][5], second stillborn child Stuart[d][5], third stillborn child Stuart[d][5] і James Beauclerk, Lord Beauclerk[d][5]
Веравызнанне англіканства і каталіцтва
Член у
Дзейнасць палітык, гандляр рабамі, суверэн, калекцыянер мастацтва, манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Knight of the Garter
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прынц Уэльскі правіць

Карл нарадзіўся ў 1630 годзе і як найстарэйшы сын каралеўскай пары атрымаў тытулы графа Корнуал, герцага Ротсэй і прынца Уэльса. Дзяцінства Карла праходзіла ў час праўлення яго бацькі, якога зненавідзела грамадства з-за вялікіх падаткаў, тэндэнцый да абсалютызму і рэпрэсій супраць нязгодных. Карл I прывіваў свайму сыну высокія паняцці аб годнасці каралеўскай манархіі і пераконваў у абсалютызме.

У 1641 годзе першы раз засядаў у Палаце Лордаў, падчас сесіі «Доўгага Парламента», скліканага яго бацькам годам раней, у сувязі з нязгодамі, якія выказала Шатландыя ў адказ на рэлігійныя рэформы. Парламент, у якім дамініравала пурытанская апазіцыя, адмовіў усім планам караля. Карл I вырашыў арыштаваць відных дзеячоў апазіцыі, але гэтага зрабіць у яго не атрымалася, і ён быў вымушаны выехаць з Лондана. Падаўся на поўнач, дзе 22 жніўня 1642 года абвясціў вайну парламенту, такім чынам распачаўшы грамадзянскую вайну.

Ужо ў юнацкім узроце Карл браў удзел у хатняй вайне. 23 кастрычніка 1642 года разам з бацькам браў удзел у першай бітве вайны — пры Эджхіле. Таксама на баку бацькі ўдзельнічаў амаль ва ўсіх ваенных кампаніях той вайны. У 1645 г., ва ўзросце 15 гадоў, стаў тытулярным камандзірам заходніх графстваў. У тым жа годзе войска караля панесла паражэнне ў бітве пад Нэйсбі супраць войска парламента, якое ўзначальваў Олівер Кромвель. Той распачаў аблогу Оксфарда, неафіцыйнай сталіцы караля. У 1646 годзе Карл дзеля бяспекі быў высланы на востраў Сілі каля Корнуала, пазней на востраў Джэрсі, што ў Нармандскім архіпелагу. Далей падаўся ў Францыю, дзе ўжо даўно знаходзілася яго маці.

Пасля выбуху другой грамадзянскай вайны ў 1648 годзе Карл адправіўся ў Гаагу да свайго швагра Вільгельма II Аранскага, які не менш за французаў жадаў дапамагчы англійскаму каралю. Тут Карл падрыхтаваў ваенны флот, на якім імкнуўся адправіцца ў Англію, аднак паражэнне каралеўскага войска пад Прэстанам (жнівень 1648) зрабіла гэту экспедыцыю бессэнсоўнай. Падчас знаходжання ў Гаазе Карл завязаў свой першы любоўны раман. Яго выбранніцай стала Люсі Уолтэр, якая паходзіла з сярэднезаможнай уэльскай дваранскай сям’і. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што Карл і Люсі заручыліся таемным шлюбам.

Кароль у выгнанні правіць

 
Карл II, 1653

Калі Карл знаходзіўся ў Францыі, у 1647 годзе яго бацька быў схоплены парламенцкім войскам. У 1649 годзе, калі Кромвель распусціў парламент, Карл I прадстаў перад судом і быў асуджаны да смяротнага пакарання, якое адбылося 30 студзеня 1649 года. У вачах прыхільнікаў былой манархіі Карл стаў новым каралём — Карлам II. Аднак Карл не атрымаў рэальнай улады. У гэты час Англія была абвешчана Рэспублікай, а рэальная ўлада знаходзілася ў руках Кромвеля.

Першай прызнала маладога караля Шатландыя. Адбылося гэта ў Эдынбургу 5 лютага 1649 года. За Карлам II пайшла большасць шатландцаў, нават радыкалы, якія працівіліся Карлу І. Аднак вымусілі Карла II прысягнуць на трактаце, дзе ён кляўся не паўтараць палітыку свайго бацькі, не працягваць уніфікацыю англійскай і шатландскай царквы. 23 чэрвеня 1650 года Карл II абвясціў сканчэнне засілля Англіканскай царквы ў Шатландыі. Гэтая падзея прынесла яму папулярнасць сярод шатландцаў, але і панізіла папулярнасць сярод англічан.

Кромвель тым часам, калі Карл II яшчэ святкаваў сваё прыбыццё, рушыў на Шатландыю і атрымаў бліскучую перамогу над шатландскай арміяй у бітве пры Данбары. Аднак шатландцы засталіся верныя Карлу, які 1 студзеня 1651 года быў каранаваны каралём шатландскім.

Першым сваім указам Карл II абвясціў ваенны паход на Англію, аднак большасць на чале з Арчыбальдам Кэмпбелам адмовілася ўдзельнічаць у экспедыцыі. Да сіл караля далучылася толькі невялікая група англійскіх прыхільнікаў. Карл рушыў на поўдзень Англіі, дзе 3 верасня 1651 года быў разгромлены сіламі парламента.

Пасля паражэння кароль хаваўся ў дубе (які атрымаў назву Royal Oak), потым накіраваўся да Францыі. Парламент назначыў кошт за галаву Карла II (1 000 фунтаў) і пакаранне смерцю тым, хто яму дапаможа. Уцёкі караля працягваліся 6 тыдняў, але закончыліся поспехам. Калі ён прыбыў на кантынент, то даведаўся, што Францыя і Галандыя прымірыліся з Кромвелем. Карл мусіў шукаць прытулку ў Іспаніі. Наступныя 9 гадоў Карл жыў жыццём выгнанніка. Амаль увесь час знаходзіўся ў Францыі. Ад караля Людовіка XIV атрымаў вялікую суму грошай, на якія вёў распусны лад жыцця: удзельнічаў у шматлікіх балах, кідаўся ў бясконцыя раманы і нічога не рабіў, каб вярнуць англійскі сталец. Аднак нечаканы шанц выпаў у 1658 годзе.

Рэстаўрацыя Сцюартаў правіць

3 верасня 1658 года ў Уайтхоле памёр пратэктар Англіі Олівер Кромвель. Пасаду лорда-пратэктара пераняў яго сын Рычард. Малады Кромвель не быў гатовы да палітычнага жыцця. За час яго праўлення Англію паглынуў хаос. Рычард не карыстаўся папулярнасцю сярод парламенту і арміі, і 25 мая 1659 года Кромвель быў вымушаны сысці. Тытул лорда-пратэктара быў скасаваны.

На першую ролю ў гэты час выходзіць губернатар Шатландыі генерал Джордж Монк. Пасля падзення пратэктарату ён выступіў са сваёй арміяй на Лондан і вымусіў парламент правесці новыя выбары. Новыя выбары прынеслі прыхільнікам Карла II шмат месцаў у палаце лордаў. 25 красавіка 1660 года адбыўся чарговы сход парламента, на якім Карлу II былі прапанаваны пастулаты, прысяга на якіх давала б Сцюартам здабыць сталец Англіі. Карл у хуткім часе даў прысягу на пастулатах, сярод якіх былі, між іншым, амністыя ворагам бацькі, праўленне пры дапамозе незалежнага ад караля парламента, адсутнасць імкнення да абсалютызму і талерантнасць. У адказ парламент прызнаў Карла II каралём Англіі ад даты казні яго бацькі 30 студзеня 1649 года.

23 мая 1660 года Карл высадзіўся ў Дуўры. 23 мая кароль прыбыў у Лондан (Дзень Рэстаўрацыі Сцюартаў). Карл распаўсюдзіў амністыю на прыхільнікаў Кромвеля, за выключэннем тых, хто адыграў ключавую ролю ў смерці яго бацькі. Большасць з іх была пакарана яшчэ ў 1660 годзе праз павешанне, утапленне і чацвертаванне. Некаторыя здолелі ўцячы. Цела Кромвеля было эксгумавана і павешана.

На троне правіць

Пачатак правіць

У снежні 1660 года Карл распусціў парламент. Наступны быў скліканы пасля каранацыі Карла ў якасці караля Англіі (23 красавіка 1661 года). Гэты парламент быў складзены ў асноўным з яго прыхільнікаў, ужо ў хуткім часе пачаў сваю заканадаўчую працу, абвясціўшы рэгуляванне Англіканскай царквы.

Карл адмовіўся ад мноства паўнамоцтваў, якія яго бацька лічыў неадменнай прыналежнасцю манарха. Гэта прынясло яму прызнанне парламента, які выдзеліў каралю 1 200 000 фунтаў. Аднак для Карла гэтага было мала, і кожны год ён браў з казны ўсё большыя сумы. Каб павялічыць прыбыткі, правёў рэформы кіравання скарбам і збора падаткаў.

 
Кацярына Браганская

У 1662 годзе Карл узяў шлюб з партугальскай прынцэсай Кацярынай Браганскай, дачкою караля Жуана IV. Разам з жонкай Карл атрымаў у пасаг Бамбей і Танжэр. У тым жа годзе ім быў спроданы порт Дзюнкерк Людовіку XIV за 40 000 фунтаў. Раней, у 1660 годзе з прывілеяў караля пачалася каланізацыя правінцыі Караліна, якая была названа ў гонар Карла І. У 1663 годзе Карл раздаў гэту тэрыторыю васьмі лордам, якія падтрымлівалі яго падчас Рэстаўрацыі.

У 16651667 гадах успыхнула вайна з Нідэрландамі, справакаваная Навігацыйным Актам, выдадзеным яшчэ пры Кромвелі (у акце гаварылася, што гандаль з Англіяй і яе калоніямі могуць весці караблі толькі пад англійскім сцягам, што не ўпісвалася ў інтарэсы Галандыі). Поспех у вайне спачатку быў на баку англічан, якія здолелі захапіць галандскую калонію ў Паўночнай Амерыцы — Новыя Нідэрланды з яе сталіцай Новым Амстэрдамам (які потым быў перайменаваны ў Новы Ёрк, у гонар брата караля Якава, герцага Ёркскага). Затым поспех перайшоў на іншы бок. У 1667 годзе на Тэмзе галандцы разграмілі англійскі флот, затапіўшы ўсе караблі, за выключэннем флагмана Royal Charles, які быў адбуксіраваны трафеем у Амстэрдам. Закончылася вайна трактатам аб міры, які быў падпісаны 31 ліпеня 1667 года ў Брэдзе, паводле яго Новыя Нідэрланды вярталіся ў валоданне галандскай кароны.

Тым часам вечная фінансавая праблема караля падштурхнула яго да таемных перамоў з Людовікам XIV. Кароль Францыі пагадзіўся штогадова плаціць Карлу 200 000 фунтаў у абмен на палітычную падтрымку і прыняцце каталіцызму.

У 1670 годзе Карл заснаваў Брытанскую Ост-Індыйскую Кампанію, якая павінна была кіраваць правінцыямі ў Індыі, мела права на збор падаткаў, абвяшчаць рашэнне аб вайне або міры, будаваць крэпасці і ўтрымліваць войска, а таксама ажыццяўляць юрысдыкцыю над Індыяй.

У 1672 годзе Карл распачаў чарговую вайну з Нідэрландамі, якую ініцыявала Францыя. Вайна цягнулася 2 гады, і ў выніку Галандыя страціла Новыя Нідэрланды на карысць Англіі. Падчас канфлікту сталі вядомыя таемныя французска-англійскія перамовы, што выклікала канфлікт караля з парламентам.

Вялікая Чума і Вялікі Пажар правіць

16651666 сталі гадамі самых вялікіх параз, якія панесла Англія падчас валадарства Карла II. Гэта гады вялікіх страт, вядомых як Вялікая Чума і Вялікі Пажар. Эпідэмія трапіла ў Лондан у 1665 годзе, верагодна, на суднах галандскіх гандляроў, які перавозілі бавоўну з Амстэрдама. Набраўшы тэмпы, чума забірала жыцці 7000 гараджан кожны тыдзень. У ліпені каралеўская сям’я перабралася ў Оксфард. Скончылася эпідэмія гэтак жа нечакана, як і пачалася, аднак гэта былі не апошнія няшчасці, якія перажыў Лондан. 2 верасня 1666 года выпадкова разведзены агонь перарос у Вялікі Пажар. Згарэла 13 200 дамоў і 87 цэркваў. Аднак пажар меў адзін дадатковы эфект: у агні загінула шматлікая колькасць асноўных пераносчыкаў інфекцыі — пацукоў, што выклікала згасанне эпідэміі.

Падчас Рэстаўрацыі каралеўскі двор вярнуўся да дарэвалюцыйных традыцый. Суровыя і пурытанскія традыцыі часоў Рэвалюцыі і Рэспублікі адышлі ў нябыт. Карл II праводзіў жыццё ў забавах, бесперапынна ладзіліся прыёмы і балы. Шлюб з Кацярынай Партугальскай не паўплываў на тэмперамент караля, і ён працягваў заводзіць любоўныя раманы на баку. Карл стаў першым з манархаў, які звярнуў увагу на футбол. Таксама з’яўляўся мецэнатам артыстаў і вучоных. У 1660 годзе заснаваў Каралеўскае таварыства.

Канец праўлення правіць

 
Карл II Сцюарт

Праўленне Карла II ў згодзе з парламентам пратрымалася 10 гадоў, пасля чаго пачаліся пагаршэнні. Да гэтага прывяла замежная палітыка караля, якая апіралася на каталіцкую Францыю, а таксама рэлігійная дзейнасць караля. Першае рознагалоссе адбылося ў 1672 годзе, калі кароль абвясціў роўныя правы пратэстантам і англіканам. Парламент расцаніў гэта як першы крок да прызнання раўнапраўя каталікоў і заблакаваў пастанову. Ад гэтай пары адносіны паміж каралём і парламентам рабіліся ўсё больш напружанымі. У 1673 годзе пад уплывам парламента Карл адмовіўся ад нядаўніх пастаноў, прызнаўшы яшчэ раз акт аб недапушчальнасці раўнапраўя каталікоў. Годам пазней парламент адмовіўся фінансаваць англа-нідэрландскую вайну, такім чынам Карл быў вымушаны ісці на перамовы.

Да далейшых спрэчак далучылася пытанне аб пераемніку стальца. Каралева Кацярына, цяжарнасць якой кожны раз канчалася выкідышам, не магла даць каралю нашчадка мужчынскага полу. У такой сітуацыі пераемнікам рабіўся брат Карла — Якаў, які не карыстаўся папулярнасцю з-за сваёй ярай прыхільнасці да каталіцтва. У 1678 годзе па Англіі былі распаўсюджаны чуткі пра «папскую рэвалючыю», мэтай якой было забойства Карла II і станаўленне на трон каталіка Якава. Сам Карл у плёткі не паверыў, аднак даручыў Тому Озбарну азнаёміцца са справай. Апошні давёў справу да парламента, што прывяло да антыкаталіцкай істэрыі. Па ўсёй краіне пачалося паляванне на патэнцыяльных змоўшчыкаў.

У 1678 годзе большасць англічан жадала вайны з Францыяй, але кароль праводзіў таемныя перамовы з французамі, гарантуючы нейтральнасць Англіі. Аднак нечакана падчас чарговага пасольства палата лордаў даведалася аб рэальнай мэце місіі. Баронячы сітуацыю, у 1679 годзе Карл II распусціў парламент. Новы быў скліканы ў сакавіку, большасць з лордаў былі прыхільнікамі караля.

Чарговым яблыкам разладу паміж каралём і парламентам стала пытанне аб пераемніку. Парламент 1679 года рабіў усё магчымае, каб не дапусціць на англійскі трон каталіка. У тым жа годзе быў падрыхтаваны дакумент Exclusion Bill, паводле якога герцаг Ёркскі не меў права на пераемнасць кароны. У вачах пратэстантаў кандыдатам на трон быў старэйшы пазашлюбны сын Карла II — Джэймс Скот.

Абвяшчэнне Exclusion Bill прывяло да падзелу палітычнай сцэны Англіі і ўтварэння палітычных партый, якія існуюць і сёння. Прыхільнікі петыцыі ператварыліся ў партыю вігаў (Ліберальная партыя), праціўнікі — у партыю торы (Кансерватыўная партыя).

Карл, асцерагаючыся прыняцця закона, у 1679 годзе распусціў парламент. Два наступныя скліканні (1680 і 1681) таксама былі распушчаны. Апошні роспуск стаў пачаткам асабістага праўлення Карла. Гэта выклікала абурэнне сярод некаторых пратэстанцкіх партый, якія ў 1683 годзе склалі змову супраць караля. Аднак змова была рассакрэчана, а змоўшчыкі пакараныя.

Смерць правіць

Памёр Карл II у 1685 годзе. Перад самай смерцю прыняў каталіцтва. Яго пераемнікам стаў Якаў II у Англіі, тытулаваны як Якаў VII у Шатландыі. Непапулярная палітыка Якава прывяла да паўстання ў 1688 годзе, і ён быў вымушаны бегчы ў Францыю.

Каханкі і пазашлюбныя дзеці правіць

Карл II не пакінуў законных дзяцей, аднак вядомыя яго пазашлюбныя сыны і дочкі ад розных каханак:

Радавод правіць

Генрых Сцюарт
 
Марыя I
 
Фрыдрых II Дацкі
 
Сафія Мекленбургкая
 
Антуан Наварскі
 
Жанна III Наварская
 
Франчэска I дэ Медычы
 
Жанна Аўстрыйская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якаў I
 
 
 
 
 
Ганна Дацкая
 
 
 
 
 
Генрых IV
 
 
 
 
 
Марыя дэ Медычы
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Карл I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Генрыета Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Карл II
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

  1. а б Charles II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Charles II Stuart, King of Great Britain // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з і Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г д е ё ж з Lundy D. R. The Peerage

Бібліяграфія правіць

  • Antonia Fraser, King Charles II. Phoenix Press, 2002, ISBN 0-7538-1403-X.
  • Tim Harris, Restoration: Charles II and his kingdoms, 1660—1685. London: Allen Lane, 2005, ISBN 0-7139-9191-7.
  • Ronald Hutton, Charles II: King of England, Scotland, and Ireland. Oxford: Clarendon Press, 1989, ISBN 0-19-822911-9.
  • John Miller, Charles II. 1991.
  • John Miller, Restoration England: the reign of Charles II. London: Longman, 1985, ISBN 0-582-35396-3.