Каруначніцы
Каруначніцы (Tingidae) — сямейства насякомых атрада клапоў.
Каруначніцы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Corythucha ciliata | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Tingidae Laporte, 1832 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вядома каля 2000 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна шкоднікі раслін. На Беларусі найбольш вядомая каруначніца грушавая (Stephanitis pyri). Жывуць на пладовых дрэвах (груша, яблыня), ліпах.
Даўжыня 1—10 мм. Крылаў 2 пары, пярэднія з перапончатым верхам, аснова крыла цвёрдая, скурыстая. Надкрылы і пярэдняспінка ячэйкавыя або карункавыя (адсюль назва). Ротавыя органы колюча-сысучыя.
Кормяцца сокам лісця.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).