Кастало́м[3][4] (Cynoglóssum) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Касталом

Касталом лекавы (Cynoglossum officinale)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cynoglossum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31885
NCBI  181188
EOL  49137
GRIN  g:3284
IPNI  126301-3

Навуковая лацінская назва Cynoglossum паходзіць ад грэч. κύων (сабака) і γλῶσσα (язык) ад шурпатага навобмацак і прадаўгаватага лісця расліны.

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 35—100 см. Корань тоўсты, верацёнападобнай формы. Маюцца 2—3 баразнаватыя сцяблы, густа аблісцелыя. Лісце чаргаванае, суцэльнае, апушанае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, бура-чырвонага колеру з сінім, блакітным, фіялетавым адценнем, паніклыя, у мяцёльчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.

Расліны ядавітыя.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліны распаўсюджаны ва ўмераных, трапічных і горных раёнах Паўночнага паўшар’я. Растуць па берагах рэк, у ярах, на засмечаных месцах.

Віды правіць

 
Касталом лекавы (Cynoglossum officinale). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Род налічвае каля 60 відаў (83[5] віды). Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн 1999.
  5. Cynoglossum // The Plant List (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць