Сцябло голае, прамастойнае, траіставілагалінастае. Лісце чаргаванае, яйкападобна-завостранае, даўжынёй да 15 см, шырынёй да 10 см, голае, зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу крыху святлейшае. Галоўная жылка і бакавыя жылкі першага парадку бялёсыя, моцна выступаюць знізу.
Кветкі адзіночныя, буйныя. Вянцы белыя, варонкападобныя. Кубачак даўгатрубчаты, пяцігранны, пяцізубчасты.
Расліна з’яўляецца атрутнай (алкалоіды гісцыямін і скапаламін[4][11][12]). Лекавая расліна (антыспазматычны і заспакаяльны сродак)[4]. З насення атрымліваюць атрапін[4].