Касцёл Святога Станіслава (Лядск)
Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у цэнтры в. Лядск (Шчучынскі раён). Помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі стылю мадэрн.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Станіслава | |
---|---|
53°38′14,64″ пн. ш. 24°36′50,40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лядск |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка, мадэрн |
Дата пабудовы | 1905 год |
Матэрыял | цэгла |
Архітэктура
правіцьПабудаваны ў 20 ст. з цэглы, неатынкаваны. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам, да якога прыбудавана пацігранная апсіда. Да галоўнага фасада далучана высокая двух'ярусная вежа (чацвярык на васьмерыку), завершаная высокім шатром. Дэкор фасадаў уключае аркатурныя паясы, раскрапаваныя над стральчатымі аконнымі праёмамі своеасаблівымі шырокімі лапаткамі, якія прарэзаны вокнамі-ружамі. Унутры касцёл падзелены на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. У інтэр'еры вылучаны дапаможныя памяшканні ў нартэксе і абапал апсіды.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- Касцёл Святога Станіслава (Лядск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святога Станіслава (Лядск) на сайце Radzima.org