Кацямятка
Кацямятка[3][4] (Népeta) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Кацямятка | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Кацямятка каціная або Каціная мята (Nepeta cataria)
| |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Большасць відаў — травяністыя шматгадовыя расліны, некаторыя — аднагадовыя. Сцябло прамое. Лісце ад зялёнага да шаравата-зялёнага, супраціўнае, простае, суцэльнае, зубчастае па краі.
Кветкі ў мутоўчатых суквеццях; вяночкі звычайна не больш за 10 мм даўжыні, белыя або сінія, радзей ружовыя ці бэзавыя. Чашачка трубчастая або цыліндрычная. Тычынак 4. Плод — чатырохарэшак.
Распаўсюджанне правіць
Большая частка відаў расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы, некаторыя віды сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі — 1 дзікарослы від — кацямятка каціная або Каціная мята (Nepeta cataria).
Гаспадарчае значэнне правіць
Многія з відаў — эфіраалейныя, лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Кацямятка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 193.
Літаратура правіць
- Кудрашова М. Г., Кухарава Л. В., Пашына Г. В. Кацямятка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 7. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі правіць
- Котовник — род Nepeta: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Nepeta (англ.) // The Plant List