Кашалі (Пухавіцкі раён)

Пухавіцкі раён

Кашалі́[1] (трансліт.: Kašali, руск.: Кошели) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Кашалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244890029
Кашалі на карце Беларусі ±
Кашалі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Кашалі (Пухавіцкі раён)
Кашалі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Кашалі (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

Вядома з пачатку XX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года засценак[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Ягорава, былі кузня і ваўначоска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 16 двароў, 60 жыхароў
  • 1917 год — 30 двароў, 158 жыхароў, усе беларусы[2]
  • 1960 год — 143 жыхары
  • 2002 год — 54 двары, 97 жыхароў
  • 2009 год — 13 жыхароў[6]
  • 2019 год — 5 жыхароў[7]

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 98.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 мая 2025.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць