Ке Хюі Куан

амерыканска-в’етнамскі акцёр

Ке Хюі Куан (в’етн.: Quan Kế Huy; нар. 20 жніўня 1971(1971-08-20), Сайгон), таксама вядомы як Джонатан Ке Кван (англ.: Jonathan Ke Quan) — амерыканскі акцёр.

Ке Хюі Куан
Дата нараджэння 20 жніўня 1971(1971-08-20) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тхэквандыст, кінаакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0702841
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Набыў вядомасць дзякуючы сваім ролям у фільмах 1980-х гадоў: «Ёлупні» і «Індыяна Джонс і храм лёсу»[1][2].

На пачатку 2000–х гадоў Куан узяў амаль 20-гадовы акцёрскі перапынак, падчас якога працаваў пастаноўшчыкам трукаў і памочнікам рэжысёра[3][4].

Другая хваля папулярнасці прыйшла да яго пасля выхаду фільма «Усё ўсюды і адразу» (2022), за ролю ў якім ён атрымаў «Оскар» і «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы акцёр другога плана». Куан — першы акцёр в’етнамскага паходжання, які атрымаў прэмію «Оскар»[5].

Часопіс Time назваў яго адным са 100 самых уплывовых людзей свету ў 2023 годзе[6].

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1984
ф Індыяна Джонс і храм лёсу Indiana Jones and the Temple of Doom Карантышка
2022
ф Усё ўсюды і адразу Everything Everywhere All at Once Эйманд Вонг / муж Эвелін
2023 с Локі Loki Ураборас

Зноскі правіць

  1. Rothman, Michael. 'The Goonies' Turns 30: Where Are They Now? (англ.). ABC News (6 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 18 красавіка 2020.
  2. Canby, Vincent. Indiana Jones and the Temple of Doom. The New York Times (23 мая 1984). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014. Праверана 18 красавіка 2020.
  3. Warner, Kara. Why Indiana Jones and The Goonies Kid Star Ke Huy Quan Quit Acting for 20 Years: Inside His Return (англ.). People. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2023. Праверана 27 мая 2023.
  4. Goh, Yang-Yi. Ke Huy Quan on the Long, Hard Journey From 'Indiana Jones' to 'Everything Everywhere All At Once' (англ.). GQ (8 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2023. Праверана 27 мая 2023.
  5. 'We're very proud': Ke Huy Quan's Oscar win is huge for Asian community, his family in Houston says. ABC13 Houston (13 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 20 сакавіка 2023.
  6. "Time 100". Time. 2023-04-13. Архівавана з арыгінала 2023-04-13. Праверана 2023-04-13.

Спасылкі правіць