Клецкі замак
Клецкі замак (Клецкія абарончыя ўмацаванні) — комллекс драўляна-земляных умацавалняў Клецка ў XI—XVIII стагоддзях.
Замак | |
Клецкі замак | |
---|---|
53°04′11″ пн. ш. 26°37′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
АпісаннеПравіць
Складаліся з дзядзінца (Высокага замга) і вакольнага горада (Дольнага замка). Пляцоўка першапачатковага дзядзінца мела форму, блізкую да круга, была ўмацавана валам, з боку поля — ровам. Мела драўляную сцяну ў выглядзе састаўленых клецей (адсюль назва горада). Дзядзінец збудаваны, відаць, y сярэдзіне 11 стагоддзя, узмоцнены ў 1-й палове 13 стагоддзя, меў мураваны склеп і цэйхгауз са зброяй.
Вакольны горад пабудаваны ў 12—13 стагоддзях. Складаўся з землянога вала з драўлянай сцяной і рова, мостам злучаўся з дзядзінцам. У сярэдзіне 13 стагоддзя ўмацаванні разбураны, y 1503 спалены крымскімі татарамі, потым адбудаваны. На тэрыторыі вакольнага горада ў 1-й палове 17 стагоддзя размяшчаўся асабісты двор Радзівілаў. На працягу 17—18 ст. усе ўмацаванні разбурыліся.
ЛітаратураПравіць
- Клецкі замак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).