Клешна
Кле́шна[1][2] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 24 км на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёскі Лісуны, у басейне ракі Дрыса.
Клешна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 126,7 м |
Даўжыня | 1,11 км |
Шырыня | 0,74 км |
Плошча | 0,57 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,29 км |
Найбольшая глыбіня | 1,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,17 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,57[3] (0,49[1][2]) м². Даўжыня 1,11[3] (1,05[2], 1,1[1]) км, найбольшая шырыня 0,74[3] (0,7[1][2]) км. Максімальная глыбіня 1,8[3] м, сярэдняя — 1,17[3] м. Даўжыня берагавой лініі 3,29 (2,95[2][4], 3[1]) км. Аб’ём вады ў возеры 0,67 млн м³[3]. Плошча вадазбору 4 км².
Катлавіна возера круглаватай формы, крыху выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на захадзе да 20 м, стромкія), параслі хмызняком, на поўначы і захадзе — пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. На ўсходзе выцякае ручай у возера Лонне.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Кле́шна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 199. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Кле́шна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 335. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кле́шна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 33. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк: план. Новополоцк: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 10 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.) Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.) Архівавана 6 сакавіка 2016.