Клод Леві-Строс
Клод Леві-Строс (фр.: Claude Lévi-Strauss; 28 лістапада 1908, Брусель — 30 кастрычніка 2009, Парыж) — французскі антраполаг, этнолаг; адзін з галоўных прадстаўнікоў французскага структуралізму.
Клод Леві-Строс | |
---|---|
фр.: Claude Lévi-Strauss | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 2009[5][1][…] (100 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Raymond Levi-strauss[d] |
Жонка | Dina Dreyfus[d], Rose Marie Ullmo[d] і Monique Roman[d] |
Род дзейнасці | філосаф, палітык, антраполаг, фатограф, педагог, пісьменнік, прафесар, сацыёлаг, псіхолаг, міфограф, этнолаг |
Навуковая сфера | Культурная антрапалогія і structuralism[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Georges Mink[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Вучыўся ў Сарбоне. Выкладаў у Бразіліі, быў дарадцам па культуры пасольства Францыі ў ЗША, дырэктарам Музея чалавека ў Парыжы, дырэктарам Школы вышэйшых даследаванняў. Член Французскай Акадэміі, многіх іншых акадэмій, ганаровы прафесар многіх універсітэтаў Еўропы, Амерыкі і Азіі.
Даследчыцкая дзейнасць, светапоглядПравіць
Распрацаваў тыпалогію культур, у якой выдзяляў т.зв. «гарачыя» і «халодныя» культуры. Пры гэтым «гарачыя» культуры (у адрозненне ад «халодных») уключаюць у сваё развіццё гісторыю і пошук ўсё больш багатых інфармацыйных магчымасцей. Сцвярджаў, што неўсвядомленая творчасць чалавечага духу ляжыць у аснове культуры і мовы, прычым у дадзеным выпадку мова выступае як неабходная ўмова культуры. Ён лічыў, што сучасныя людзі (у адрозненне ад першабытных народаў) страцілі адзінства пачуццёвага і рацыянальнага ў сваім культурным жыцці, што ў перспектыве можа прывесці да дэградацыі гуманізма. На яго думку (у адрозненне ад меркаваня Л. Леві-Бруля), ужо першабытнай ментальнасці быў уласцівы даволі развіты лагічны апарат, які дасягае сваіх мэтаў пераважна «вакольнымі шляхамі». Меркаваў, што «сучасны чалавек імкнецца зразумець адрозненні культур, адначасова знішчаючы тое, што ў іх яго не задавальняе». Лічыў, што міфалагічнае мысленне ўласціва для архаічных грамадстваў, а міфы з'яўляюцца фундаментальным зместам калектыўнай свядомасці, інструментам першабытнай логікі, якая аперыруе бінарнымі апазіцыямі (напр., высокі-нізкі, правы-левы, неба-зямля, свяшчэнны-прафанны і інш.). Сцвярджаў, што ХХІ стагоддзе будзе стагоддзем гуманітарных навук, або яго не будзе зусім.
Сярод яго найбольш важных твораў — «Структурная антрапалогія» (1958), «Міфалагічныя даследаванні» (Т. 1-4; 1964-71).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118572385 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Claude Levi-strauss // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.linternaute.fr/biographie/litterature/1775390-claude-levi-strauss-biographie-courte-dates-citations/ Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ http://www.nytimes.com/2009/11/04/world/europe/04levistrauss.html
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118572385 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
- ↑ NNDB — 2002.
ЛітаратураПравіць
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6