Клод Луі Эктор дэ Вілар

Маркіз, затым герцаг Клод Луі Эктор дэ Вілар (фр.: Claude Louis Hector de Villars, 8 мая 1653, Мулен, Францыя — 17 чэрвеня 1734, Турын) — найбольш паспяховы французскі палкаводзец войны за іспанскую спадчыну. У 1733 годзе ганараваны вышэйшага на той момант воінскага звання — галоўны маршал Францыі.

Клод Луі Эктор дэ Вілар
фр.: Claude Louis Hector de Villars
0 'Le maréchal de Villlars' - Rigaud - Vaux-le-Vicomte.JPG
Дата нараджэння 8 мая 1653(1653-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1734(1734-06-17) (81 год)
Месца смерці
Бацька Pierre de Villars[d] або Pierre de Villars[d][1]
Маці Marie Gigault de Bellefonds[d][1]
Жонка: Jeanne-Angelique de la Roque de Varengeville[d]
Дзеці Honoré Armand de Villars[d] і Honoré Armand de Villars[d]
Прыналежнасць Pavillon royal de France.svg Каралеўства Францыя
Гады службы 16711734
Званне Галоўны маршал Францыі
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Ordre du Saint-Esprit Chevalier ribbon.svg Order of the Golden Fleece Rib.gif
Commons-logo.svg Клод Луі Эктор дэ Вілар на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Раннія гадыПравіць

Тытул графа (затым маркіза) дэ Вілара насілі многія пакаленні продкаў маршала, уключаючы Рэнэ Савойскага.

Яшчэ юнакоў Эктор праявіў асаблівую адвагу ў час галандскай вайны, ваюючы пад сцягамі Цюрэна і Кандэ. У 1674 годзе, на 21 годзе жыцця быў прызначаны камандзірам коннага палка, а пасля заключэння міру пачаў дыпламатычную кар'еру і быў пасланцам у Мюнхене (1683) і ў Вене (1699).

Вайна за іспанскую спадчынуПравіць

Неверагодна храбры і багата адораны ад прыроды, ён хутка зрабіў кар'еру і ў 1702 годзе ўжо камандаваў асобным корпусам у арміі маршала Каціна, якая змагалася за іспанскую спадчыну. У пачатку вайны ён 4 кастрычніка 1702 года перайшоў Рэйн, разбіў прынца Бадэнскага пры Фрыдлінгене. Войскі, святкуючы перамогу, абвясцілі Вілара маршалам, і кароль зацвердзіў яго ў гэтым званні.

У разуменні асноў ваеннай справы Вілар далёка апярэдзіў сваіх сучаснікаў. Так, у 1703 годзе, пераправіўшыся цераз Рэйн разам з курфюрстам баварскім з 30-тысячнай арміяй ізноў нанёс паражэнне бадэнскаму прынцу пры Гёхштэце. Пасля гэтага ён ставіць на мэце наступ прама ў сэрца Аўстрыі — да Вены. Становішча яму спрыяла, бо Аўстрыя ў той час змагалася з паўсталымі венграмі. Гэта задума, не здзейсненая толькі з прычыны нерашучасці курфюрста Баварскага, з якім Вілар павінен быў дзейнічаць па пераходзе праз Рэйн, выяўляе шырату яго стратэгічнай задумы, зусім неўласцівага для той эпохі, калі панаваў метадызм 5-і пераходнай сістэмы. Гэты план заслужыў пазней поўнае ўхваленне Напалеона, які ў 1805 годзе падобным жа чынам вырашыў сваю задачу.

Паўстанне кальвіністаў у Севенах Вілар здушыў не гэтулькі зброяй, колькі разважлівымі мерамі, абяцаннем амністыі і свабоды веравызнання.

У 1706 годзе, калі французы былі пераможаны пры Рамільі і Турыне, Вілар аднавіў гонар іх зброі, адціснуўшы нямецкія войскі за Рэйн. У тым жа годзе яго маёнтак Во-ле-Віконт быў узведзены ў ступень герцагства з назвай Вілар.

 
Рэзідэнцыя маршала дэ Вілара — сядзіба Во-ле-Віконт

У 1707 годзе ён у другі раз перайшоў Рэйн і, маючы пад сваім начальствам параўнальна невялікія сілы (каля 4000 чалавек), авалодаў так званымі Штольгофенскімі ўмацаванымі лініямі, якія цягнуліся ад Філіпсбурга да Штольгофена, лічыліся непрыступнымі і абараняліся 30-тысячным гарнізонам, і прасунуўся далёка ўнутр краіны.

У 1709 годзе Вілара прызвалі ў Фландрыю, дзе становішчу французаў пасля бітвы пры Удэнары было вельмі цяжкім, і прызначылі галоўнакамандуючым паўночнай французскай арміяй. Войскі былі дэмаралізаваны і вельмі дрэнна забяспечваліся. Вілар аднавіў парадак, арганізаваў тыл і кінуў сваю армію на саюзнікаў пры Мальплаке. У самым пачатку бітвы ён быў паранены, і французы пацярпелі паражэнне.

У 1712 годзе Вілар кіраваў вядомай Дэненскай аперацыяй, калі Францыя, знясіленая няўдачамі, высунула сваю апошнюю армію на паўночны фронт, каб спыніць наступ перавышаючых сіл аўстрыйцаў пад камандваннем Яўгенія Савойскага. Па-майстэрску праведзеная, накіраваная ў самы адчувальны пункт размяшчэння прынца Яўгенія, — на яго камунікацыйны шлях, які адыходзіў перпендыкулярна ад шляху наступу, — аперацыя гэта скончылася перамогай ў бітве пры Дэнене, дзе французы ўпершыню, насуперак асновам тагачаснай тактыкі, атакавалі праціўніка ў калонах.

Поспех пры Дэнене прымусіў Яўгенія Савойскага адступіць да Бруселя і выратаваў Францыю. Перамога прывяла да мірных перамоў ва Утрэхце і Раштаце, якія завяршылі вайну за іспанскую спадчыну. Да 1714 года Вілар працягваў ваенныя дзеянні ў Фландрыі і на Рэйне.

Познія гадыПравіць

Пасля заключэння міру Вілар быў прызначаны генерал-губернатарам Праванса, дзе пакінуў пра сабе памяць пракопкай канала.

У 1714 годзе выбраны членам Французскай Акадэміі.

Пасля смерці Людовіка XIV ён зроблены быў членам савета рэгенцтва; пярэчыў уплыву кардынала Дзюбуа, прыняццю фінансавага праекта Лоу і заключэнню саюза паміж Францыяй, Англіяй, Галандыяй і імператарам, але беспаспяхова.

З пачаткам вайны за польскую спадчыну (1733 год) Людовік XV даў яму тытул галоўнага маршала і даручыў галоўнае камандаванне над франка-іспана-сардзінскімі войскамі ў Італіі. Вілар за тры месяцы авалодаў усёй далінай ракі По і заваяваў герцагствы Міланскае і Мантуанскае, але ў 1734 годзе, калі ён знаходзіўся ў Турыне, смерць спыніла яго бліскучую дзейнасць.

Насуперак сучасным яму поглядам у тактыцы і стратэгіі, Вілар вышэй за ўсё ставіў наступ і заўсёды гаварыў, што «гінуць толькі ў абароне». Любімы войскамі за сваю адвагу і даступнасць, Вілара не любілі людзі, роўныя яму, за вострую мову, крытычны розум і ганарлівасць.

Людовіку XIV ён казаў:

Карыстайцеся мною, валадар, я адзіны генерал у Еўропе, якому ваеннае шчасце ніколі не здраджвала.

Яго вінавацілі таксама ў срэбралюбстве, але пазней стала вядома, што ён часта і шчодра дапамагаў сваім афіцэрам з уласных сродкаў, ніколі не клапоцячыся пра іх вяртанне.

Пасля смерці Вілара былі выдадзены 3 тамы яго мемуараў. Вальтэр толькі 1-ы том лічыць творам самога маршала, мяркуючы, што астатнія складзены абатам Лапозам дэ Маргонам (La Pause de Margon) паводле штодзённага журнала маршала і яго перапіскі падчас паходаў з ваенным міністрам.

Зноскі

СпасылкіПравіць