Клявіца
Клявіца — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Клява (басейн Дняпра).
Клявіца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 136 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на поўнач ад вёскі Стайчанка |
• Каардынаты | 53°56′42″ пн. ш. 29°18′40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Клява |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на ўсход ад вёскі Бярозаўка |
• Каардынаты | 53°47′39″ пн. ш. 29°09′07″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Клява → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Бярэзінскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 136 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.
Пачынаецца за 3 км на поўнач ад вёскі Стайчанка, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Бярозаўка. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна Коявіцы трапецападобная, шырынёй 0,9—1,5 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 50—200 м (месцамі да 700 м), у сярэдняй і нізкай плыні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (вусце — 2 км на ўсход ад вёскі Лісітнік). Шырыня ракі ў межань у нізкай плыні да 8 м.
Каля ракі населеныя пункты: Стайчанка, Вярхлёўка, Гацец, Кукарава, Пагост, Хватаўка. Каля вёсак Стайчанка, Вярхлёўка і Гацец на рацэ плаціна і сажалка.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17—18. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 21—22. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
- Ліст карты N-35-83. Выданне 1981 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023)