Кляштар базыльянаў (Ружаны)

Кляштар базыльянаў — праваслаўны манастыр у гарадскім пасёлку Ружаны Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 17841788 гг. (архітэктар Я. С. Бекер) з паўднёвага боку царквы па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Аляксандра Сапегі.

Кляштар
Кляштар базыльянаў
Былы кляштар базыльянаў (Ружаны). Жылы кляштарны корпус..JPG
52°51′58,81″ пн. ш. 24°53′19,6″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Гарадскі пасёлак Ружаны
Канфесія РПЦ
Ордэнская прыналежнасць Базыльяне[d]
Архітэктар Ян Самуэль Бекер
Заснавальнік Аляксандр Міхал Сапега
Будаўніцтва 17841788 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000643шыфр 112Г000643
Лагатып Вікісховішча Кляштар базыльянаў на Вікісховішчы

АрхітэктураПравіць

Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Рытм галоўнага фасада ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершанымі трохвугольнымі і паўкруглымі сандрыкамі (на першым паверсе), пілястрамі. Цэнтральная частка сіметрычнага галоўнага фасада вылучаная рызалітам, які быў завершаны трохвугольным франтонам. Дваровы і бакавыя фасады без архітэктарскага дэкору. Планіроўка першага паверху анфіладная, другога — калідорная, першы паверх перакрыты крыжовымі скляпеннямі на папружных арках, перакрыццё другога — плоскае.

Царква дзейнічае, у манастыры гарадская ўстанова.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць