Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (Брэст)

(Пасля перасылкі з Кляштар брыгітак (Брэст))

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак — каталіцкі культавы комплекс, які існаваў y 16231830 гадах у паўночным прадмесці Брэста Пяскі[1].

Славутасць
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак
Абмеры, 1835 г.
Абмеры, 1835 г.
52°05′04,82″ пн. ш. 23°39′40,42″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1623
Будаўніцтва ???—1751 гады
Стан знішчаны
Падоўжны разрэз касцёла. Абмеры, 1835 г.
План. Абмеры, 1835 г.

ГісторыяПравіць

Напачатку быў драўляны. Мураваны касцёл Дабравешчання Марыі асвячоны ў 1751; адначасова пабудаваны 2-павярховы кляштарны корпус, які застаўся незакончаным[1].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Пры пабудове Брэсцкай крэпасці кляштар быў зачынены, y ім размяшчалася арыштанцкая рота[1]. Пазней касцёл часткова зруйнавалі.

Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касцёла і кляштара.

АрхітэктураПравіць

Увенчаны 8-граннай вежай храм меў незвычайны для беларускай архітэктуры авальны план з асобнай капліцай для манашак. Інтэр’ер быў аздоблены стукавай лепкай і 11 разьбянымі алтарамі. Існавалі гаспадарчыя будынкі: стайні, хлявы, свірны, карэтнік і інш. Да іх прымыкалі сад і агарод[1].

Уся тэрыторыя была абнесена мурам[1].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Брэсцкі кляштар брыгітак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.

ЛітаратураПравіць