Кніга Прамудрасці Саламона

Кніга Прамудрасці Саламона (стар.-грэч.: Σοφια Σαλωμωνος; лац.: Liber Sapientiae) — адна з найбольш павучальных біблейскіх кніг. У праваслаўі і каталіцызме ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме адносіцца да другакананічных кніг, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў. Напісана блізу I стагоддзя да н.э. па-грэчаску.

Кніга Прамудрасці Саламона (‎Σοφια Σαλωμωνος)

Кніга Прамудрасць Божая (Скарына), 1518
Раздзел: Вучыцельныя кнігі
Мова арыгінала: старажытнагрэчаская
Легендарны аўтар: Саламон
Папярэдняя (праваслаўе): Песня Песень
Наступная: Прамудрасць Ісуса Сірахава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

И нарицается сия книга Премудрость того ради, понеже пишеть в ней о премудрости вечной, еже ест слово божие избавитель наш Ісус Христос. Теже от премудрого царя Соломона прежде явлена ест. И премудрые речи в ней писаны суть.

— Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія... С. 31

Змест правіць

Змест Кнігі звычайна дзеліцца на тры часткі. Першая частка кнігі (раздзелы 1-6) пачынаецца гарачым заахвочваннем да праведнага жыцця, заснаванага на прынцыпах мудрасці і справядлівасці. Яны забяспечваюць мір і шчасце, а бязбожнасць прыводзіць да смерці. Бязбожнікі, прыняўшы няправільнае ўяўленне пра жыццё, вырашаюць карыстацца ўсімі перавагамі, якія можа даць свет, і адначасова пераследваць справядлівых, паводзіны якіх з’яўляюцца пастаянным абвінавачваннем і асуджэннем злых учынкаў. Каб заахвоціць і надаць мужнасці справядлівым, якія няправільна пераследуюцца, аўтар спрабуе з аднаго боку паказаць вечнае шчасце, якое стане доляй[2] праведнікаў і няшчасны канец, які чакае бязбожнікаў. Аўтар заклікае чытачоў слухаць ягонае пасланне — мудрасць дазваляе тым, хто імкнецца знайсці сябе.

У другой частцы Кнігі (раздзелы 7-9) аўтар распавядае пра сябе, даючы зразумець, што ён — слаўны Саламон. Ён кажа, што ён толькі чалавек, які атрымаў вялікую мудрасць, таму што прасіў яе ў Бога, ацэньваючы яе перш за ўсё дабром. Гэта можа даць толькі Бог. У канцы раздзела — гарачая малітва да Бога з просьбай аб мудрасці [3].

У трэцяй частцы Кнігі (раздзелы 10-19), пасля пераліку пераваг, якія прыносяць мудрасць чалавечай душы, аўтар абмяркоўвае ролю мудрасці ў гісторыі народа Ізраіль. Часам мудрасць атаясамліваецца з Божым Провідам альбо з самім Богам. Спачатку прадстаўлена, якімі дабраславеньнямі надзелена мудрасць патрыярхаў, пачынаючы з Аўраама і заканчваючы Маісеем. Потым праблема ідалапаклонства разглядаецца вельмі падрабязна. Аўтар імкнецца перасцерагчы яўрэяў ад вераадступніцтва, а язычнікаў — пераканаць у бескарыснасці іх рэлігіі. Аўтар тлумачыць прыроду параканняў, якія спасціглі ідалапаклоннікам. Яны былі праявай Божай ласкі, якая, нават караючы людзей, спачувае ім [4]. Далей выкладзены вытокі, абсурднасць і амаральнасць ідалапаклонства. Таксама адлюстраваны формы ідалапаклонства, якія сустракаюцца ў Егіпце: анімізм, фетышызм і абагаўленне чалавека. У канцы гэтай часткі аўтар даўжэй за ўсё спыняецца на залатым перыядзе народнай гісторыі — часе падарожжа па пустыні. Ён паказвае, як тое, што сталася прычынай няшчасця для Егіпта, стала шчасцем для Ізраіля. Напрыклад, водам Нілу, якія прынеслі егіпцянам пошасць, супрацьпастаўлена вада, якая цячэ са скалы; пакаранню жабамі, якое забрало ў егіпцян апетыт — вялікая колькасць перапёлак, якіх ізраільцяне елі падчас перасячэння пустыні.

Біблія Францыска Скарыны правіць

Захавалася 10 экземпляраў кнігі, з іх 6 поўных. На тытульным лісце змешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложена на руский языкъ докторомъ Франъцискомъ Скорининымъ сыномъ из славнаго града Полоцька»). На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франциска Скорины в книгу Пермудрости Божией». На 3-30 аркушах выдадзены тэкст 19 раздзелаў кнігі. На 31 аркушы змешчана «Молитва Манасии царя Иудина его же молящеся къ Господу Богу поименый в неволи Вавилонъской». Гэтая малітва была ўключана ў склад «Азбукі» І. Фёдарава, надрукаванай у Львове ў 1574 годзе. На апошнім аркушы даецца пасляслоўе.

Зноскі

  1. Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012.
  2. Муд.2,9(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвень 2021.
  3. Муд.9(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвень 2021.
  4. Муд.11,20(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвень 2021.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць