Крэмень

(Пасля перасылкі з Крамень)

Крэ́мень — прыроднае мінеральнае ўтварэнне, тонкі агрэгат крышталічнага (кварц, халцэдон), часам аморфнага (апал) крэмнязёму SiO2. Утварае жаўлакі, канкрэцыі, радзей лінзы і пражылкі ў асадкавых, пераважна карбанатных горных пародах.

Крэмень

Паводле мінеральнага складу адрозніваюць халцэдонава-кварцавы, кварцавы, халцэдонавы і апал-халцэдонавы крэмень. Колер шэры, жаўтавата-шэры да чорнага. Звычайна шчыльны. Цвёрдасць 7. Злом ракавісты.

Паштовая марка Беларусі

Утвараецца пры дыягенезе асадкаў, катагенезе горных горных парод і пры выветрыванні. На Беларусі пашыраны ў мергельна-мелавых пародах верхняга мелу, зрэдку трапляецца ў дэвонскіх, палеагенавых і іншых адкладах.

Шахтавая здабыча крэменю ў эпоху неаліту і бронзавым веку каля г.п. г.п. Краснасельскі (Ваўкавыскі раён). ГДГАМ

У каменным веку ўжываўся чалавекам для вырабу прылад працы, наканечнікаў стрэл. Пазней выкарыстоўваўся як крэсіва і ў крамянёвых ружжах.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць