Крапіва канаплёвая
Крапіва канаплёвая[3] (Urtica cannabina) — від шматгадовых травяністых раслін роду Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae).
Крапіва канаплёвая | |||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Urtica cannabina L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьКрапіва канаплёвая — травяністая расліна з тоўстым паўзучым карэнішчам.
Сцябло — прамое, чатырохграннае, рабрыстае, негалінаванае, дасягае ў вышыню 150 см (пры спрыяльных умовах можа дасягаць да 2,4 метраў у вышыню).
Лісце — буйное, даўжынёй да 15 см, глыбока пальчата-3-5-раздзельнае, з пёрыстанадрэзанымі долямі, зубчастае, на хвосціках. Прылісткі свабодныя, даўгавата-лінейныя.
Суквецці галінастыя, доўгія, густакветкавыя. Расліна аднадомная або двухдомная, кветкі аднаполыя, у пазухах лісця.
Плод — арэшак, даўжынёй 2-2,5 мм.
Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плоданасіць у жніўні[4].
Сцёблы і лісце пакрытае простымі, кароткімі, цвёрдымі пякучымі валасінкамі. Валасінкі ўтрымліваюць мурашыную кіслату, дотык да іх выклікае хваравітае адчуванне, а затым сверб, званы крапіўніцай . Уся расліна вельмі пякучая.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьАрэал віду ахоплівае Сярэднюю Азію, Манголію і Кітай. У Расіі расліна сустракаецца на ўсёй тэрыторыі[5].
Расце па схілах, уздоўж дарог, на засмечаных месцах.
Таксанамія
правіцьВід Крапіва канаплёвая ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
яшчэ 8 семейств (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 45—50 відаў | ||||||||||||
парадак Ружакветныя | род Крапіва | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Крапіўныя | від Крапіва канаплёвая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 60 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Кучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа: РИО Госкомиздата БССР, 1990. — С. 39. — ISBN 5-207-00113-2.
- ↑ По данным сайта GRIN (см. карточку растения).
Літаратура
правіць- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 388. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.